Знайсці
07.12.2023 / 11:5419РусŁacБел

Дэпутаты разглядаюць законапраект па пытаннях дзейнасці прэзідэнта. У ім прадугледжаныя гарантыі для былога кіраўніка краіны і яго сям'і

Дэпутаты на сесіі Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь», перадае БЕЛТА. 

Лукашэнка з сям'ёй. Фота: president.gov.by

Законапраект змяшчае канстытуцыйныя патрабаванні да кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, удакладняе прававы статус прэзідэнта.

Праект прадугледжвае «аптымізацыю паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку па пытаннях аховы дзяржаўнага суверэнітэту, нацыянальнай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, забеспячэння функцыянавання найвышэйшых судовых органаў і Цэнтральнай выбарчай камісіі, зваротаў у Канстытуцыйны суд», паведамляе БЕЛТА.

Таксама законапраект замацоўвае прававы статус прэзідэнта, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі са сканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе або датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай няздольнасці праз стан здароўя ажыццяўляць абавязкі.

Законапраект устанаўлівае гарантыі былому прэзідэнту і яго сямейнікам.

Падрабязнасці пакуль невядомыя, дакумент не апублікаваны.

Законапраект распрацаваны ў мэтах прывядзення норм закона ў адпаведнасць са змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, а таксама з прадпісаннямі закона «Аб дзяржаўнай службе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Смехатворныя гарантыi/адказаць/
07.12.2023
Беларусы iх ненавiдзяць.
0
А лука тут причем/адказаць/
07.12.2023
Ну дак а причем тут лука с семейкой своей? Этот закон дает гарантии легитимному Президенту, т.е. как минимум с 2020 года никаким боком гарантий для лукаша этот закон не даст. Это же очевидно)
0
Цырк на дроце/адказаць/
07.12.2023
Нелегетымная палатка марнуе паперу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829