Знайсці
07.12.2023 / 14:044РусŁacБел

За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус — ФСБ Расіі

Раскрыты тэракт з падрывамі цягнікоў на БАМе, затрыманы беларус, паведамілі ў ФСБ, піша ТАСС. Мужчына нібыта дзейнічаў «пад кантролем спецслужбаў Украіны». 

ФСБ сцвярджае, што раскрыла падрыў цягнікоў у Паўночнамуйскім тунэлі ноччу з 29 на 30 лістапада. Па версіі следства, дывесію здзейсніў грамадзянін Беларусі, які дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спецслужбаў.

Падазраваны «атрымліваў указанні ад іншага грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Літве і дзейнічае пад кантролем украінскіх спецслужбаў», дадае ФСБ. 

Выбуховыя прылады падазраваны забраў з тайніка, прывёз іх у Бурацію і заклаў на цыстэрнах грузавых цягнікоў, паведамляе ФСБ.

Затрыманы даў прызнальныя паказанні, ён дзейнічаў пад кантролем спецслужбаў Украіны, сцвярджаюць у ведамстве.

Уначы з 29 на 30 лістапада на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі, падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.

Пазней у Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся яшчэ адзін састаў з грузам.

Была заведзена крымінальная справа за тэракт. 

Чытайце таксама:

Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Владислав/адказаць/
07.12.2023
Якими дрібницями зайняте ФСБ.  Хіба це теракт, якщо ніхто не загинув?
Краще б вийшли на зачинателів і організаторів терористичного конвеєра під кодовою назвою "СВО" - який перетворює на мʼясо тисячі людей щодня...
0
НеДорогая нива/адказаць/
07.12.2023
А как бы поступил Израиль?
0
Лухта/адказаць/
07.12.2023
Ну які кантроль і ўплыў, хто ў гэта паверыць. Хіба ў беларусаў не хапае прычын каб трохі пахістаць бам? Ды там накапілася столькі, што хопіць 30 разоў спаліць масквабад. Маскавіты да сьмерці баяцца, што і іншыя беларусы пачнут партызаніць у масковіі па ўласнай ініцыятыве.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829