Знайсці
07.12.2023 / 17:0719РусŁacБел

Качанава паабяцала не судзіць Лукашэнку

У Палаце прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь». Яго прадстаўляла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, якая сярод іншага акцэнтавала ўвагу, што новы закон замацоўвае пажыццёвыя гарантыя для экс-прэзідэнтаў і іх сямейнікаў.

«Вызначаецца, што прэзідэнт, які спыніў выкананне паўнамоцтваў у сувязі са сканчэннем тэрміну яго знаходжання на пасадзе, альбо датэрмінова ў выпадку яго адстаўкі або стойкай недзеяздольнасці праз стан здароўя ажыццяўляць абавязкі прэзідэнта, мае недатыкальнасць», — патлумачыла Качанава.

Яго, маўляў, няможна будзе прыцягваць да адказнасці за дзеянні, якія ён здзейсніў у сувязі з выкананнем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. І ўвогуле няможна будзе пазбаўляць волі былога прэзідэнта на такіх падставах.

Прыняцце новых законаў лукашысты ініцыявалі ў сувязі з тым, што летась яны прынялі новую канстытуцыю, і трэба, каб іншыя прававыя акты прынамсі фармальна ёй адпавядалі.

Чытайце таксама:

Хто мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі?

Пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі, чысткі ў Акадэміі навук, ролю Ярмошынай і ці прагаласуюць за Колю — новы «Ток» з сацыёлагам Генадзем Коршунавым

Качанава: Быць прэзідэнтам — гэта не праца, а жыццё

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
45
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
16
0
Беларускі народ/адказаць/
07.12.2023
У сваю чаргу я такіх абяцанак не даваў і нічога аграфюрэру дараваць не збіраюсь.
0
даведка /адказаць/
08.12.2023
Закон такой (про расстрел) уже есть и подписал его непосредственно сам Лукашенко. (((
0
юрыст-аматар/адказаць/
08.12.2023
Да грамадзяніна Лукашэнкі А.Г., 1954 года нараджэння, гэты закон не мае ніякага дачынення. Вышэй згаданы грамадзянін не з'яўляецца легітымным прэзыдэнтам ад 1996 года (ініцыяваны ім гвалтоўны разгон беларускага парламента) праз шматлія парушэнні Канстытуцыі ды фальсіфікацыі выбараў. У Рэспубліцы Беларусь легітымнага прэзыдэнта сёння няма. Краінаю самаўпраўна кіруе грамадзянін Лукашэнка, захапіўшы ўладу гвалтам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера