Знайсці
07.12.2023 / 17:201РусŁacБел

ЗША працягнулі санкцыі супраць «Белавія»

Бюро прамысловасці і бяспекі (BIS) Міністэрства гандлю ЗША працягнула абмежаванні ў дачыненні да беларускай авіякампаніі «Белавія». Гэта патлумачылі тым, што беларускі перавозчык, «нягледзячы на забарону, усё яшчэ працягвае эксплуатаваць самалёты, вырабленыя ў ЗША або з выкарыстаннем мясцовых камплектуючых, на рэйсах з Беларусі ў Расію, Турцыю, Егіпет і ААЭ». Адпаведны дакумент апублікавалі на сайце BIS.

Фота: Belavia

Пры гэтым тэрмін дзеяння санкцый павялічылі. Гэтым разам пытанне адносна іх збіраюцца пераглядаць не праз шэсць месяцаў, як раней, а праз год, то-бок у снежні 2024-га.

Пра санкцыі супраць «Белавія» амерыканцы ўпершыню аб'явілі ў чэрвені 2022 года. Іх патлумачылі «выкарыстаннем вырабленых у ЗША самалётаў у абыход абмежаванняў, устаноўленых на фоне ваенных дзеянняў Расіі на тэрыторыі Украіны».

З таго моманту «Белавія» страціла магчымасць атрымліваць для сваіх машын вытворчасці кампаній Boeing і Embraer запчасткі, а таксама карыстацца паслугамі па рамонце і абслугоўванні з ужываннем амерыканскага абсталявання.

Апошні раз перад цяперашнім рашэннем санкцыі працягвалі ў чэрвені гэтага года.

Чытайце таксама:

У беларускім Мінтрансе расказалі, чаму не купляюць расійскіх самалётаў

Розніца — да 2000 рублёў. Параўноўваем цэны на пералёты з Мінска і суседніх сталіц

У Еўропе збіраюцца навесці парадак з правозам ручной паклажы ў самалётах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сымон/адказаць/
07.12.2023
У Расеі колькасць авіяінцыдэнтаў з-за несваечасовай замены запчастак хутка расце. Сумняюся, што ў Белавія сітуацыя лепш, проста гэбня жорстка кантралюе, каб інфармацыя не выйшла. Ў любым выпадку, лятаць расейскімі і беларускімі кампаніямі ўжо рэальна небяспечна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031