Знайсці
08.12.2023 / 12:453РусŁacБел

Цэнтрвыбаркам прапануе беларусам скінуцца на выбары

ЦВК Беларусі адкрыў пазабюджэтны фонд. Грошы ў ім — для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.

Адзіны дзень галасавання пройдзе 25 лютага 2024 года. Спісы чальцоў камісій не будуць апублічаныя.

«Юрыдычныя асобы і грамадзяне, якія жадаюць прыняць удзел у дадатковым фінансаванні выбарчай кампаніі, могуць унесці грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд шляхам іх пералічэння на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак ЦВК Беларусі», — паведамляе прэс-служба ЦВК.

Гэтыя грошы пойдуць на аплату дадатковых выдаткаў: выраб бланкаў дакументаў па выбарах, інфармацыйных плакатаў, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісій.

Чытайце таксама:

Які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі

Перад выбарамі ў Акадэміі навук створаць Цэнтр па паліталогіі

Качанава па выніках пасяджэння калегіі МУС заявіла, што выбарчая кампанія павінна прайсці зладжана і арганізавана

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Шпак/адказаць/
08.12.2023
Спісы чальцоў камісій не будуць апублічаныя.
===============================
Ўсё што трыэба ведаць пра гэтыя "свабодныя, празрыстыя і сумленныя выбары". Нейкія ноунэймы (не здзіўлюся, калі будуць яшчэ і ў балаклавах) ладзяць "выбары". Самім не смешна з гэтага цырка на дроце? 
0
Беларус/адказаць/
08.12.2023
А я прапаную пуцiнскiм падсцiлкам iсцi за расейскiм карабелям.
2
Бобр /адказаць/
08.12.2023
Куда кинуць?))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031