Знайсці
09.12.2023 / 10:352РусŁacБел

Суд у Омску арыштаваў на 53 дні беларуса, якога абвінавачваюць у тэракце на БАМе

Сяргей Ерамееў прызнаў у судзе, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы ваенных грузаў.

Цэнтральны раённы суд Омска арыштаваў да 30 студзеня 2024 года грамадзяніна Беларусі Сяргея Ерамеева, які абвінавачваецца ў падрыве двух цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі (БАМ) у Бураціі, піша ТАСС.

«Абраць Ерамееву Сяргею Віктаравічу (…) меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на тэрмін 1 месяц 23 сутак, гэта значыць да 30 студзеня 2024 года (…). Утрымліваць Ерамеева ў СІЗА горада Омска», — сказаў суддзя Аляксей Палішчук.

Сяргей Ерамееў прызнаў у судзе, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы вайсковых грузаў. «Я напісаў у тлумачэнні, што праз БАМ цяпер вязуць боепрыпасы <…>. Галоўная мэта была — перашкодзіць руху», — сказаў абвінавачаны.

Па матэрыялах справы, Ерамееў — грамадзянін Беларусі 1971 года нараджэння без пастаяннага месца рэгістрацыі ў РФ, індывідуальны прадпрымальнік, мае двух малых дзяцей, раней не судзімы.

Паведамляецца, што яму перадалі яму не менш за сем неўстаноўленых выбуховых прылад — выбухоўку ён атрымаў у Беларусі і правёз на Далёкі Усход. За гэта ён атрымаў грашовую ўзнагароду.

У выніку падрываў 29 і 30 лістапада двух цягнікоў з нафтапрадуктамі, якія рухаліся з Тайшэту ў Тынду і Нерунгры па Байкала-Амурскай магістралі, адбылося ўзгаранне цыстэрнаў з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, што часова блакавала рух па магістралі. Пасля гэтага Ерамееў таксама атрымаў грошы.

Былі распачатыя дзве крымінальныя справы. Ён даў прызнальныя паказанні нібыта аб працы пад кантролем украінскіх спецслужбаў. Віну прызнаў.

Чытайце таксама:

За падрыў цягнікоў на БАМе затрыманы беларус — ФСБ Расіі

«Гэта магнітныя міны». Што распавёў беларус, затрыманы ў Расіі па справе тэракта на БАМе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Волат/адказаць/
09.12.2023
І ніводнай нават заявы ў падтрымку нашага земляка ад Латушак-Ціханоўскіх! Не кажучы ўжо пра тое, што ніхто і не думаў ініцыяваць разам з украінцамі працэдуру абмену нашага ваеннапалоннага на захопленных ваенных злачынцаў расеі.
Напэўна, "стратыгічны дыялёг" недзе ў Вашынгтоне важней за лёсы нашых герояў. Цьху!
09.12.2023
Волат, мутная история, возможно никакого арестованного нет, если не названа фамилия, то национальность тоже вряд ли бы указали, тем более белоруса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031