Знайсці
10.12.2023 / 16:4213РусŁacБел

Колькі каштаваў беларускі серыял «Працэсы» і навошта там столькі мацюкоў

У новым выпуску «Жыццё-маліна» купалавец і шоуранер серыяла «Працэсы» Міхась Зуй распавёў пра здымкі.

Кадр з серыяла «Працэсы»

Зуй адзначае, што ў серыяле «Працэсы» даследуецца досыць складаная для ўсіх тэма — як размаўляць пра тых, каго затрымалі, як размаўляць мовай абсурду пра збіццё, катаванні?

Міхась раіць паглядзець усе чатыры серыі і сцвярджае, што кожная з іх мае сваю стылістыку. «Усе чатыры серыі ў нейкім сэнсе правакацыйныя. У першай — мат, затрыманыя, якія не пачалі пратэставаць, не збеглі. Для нас гэта вельмі складанае пытанне. Мне падаецца, што мы вырашылі сумленна пайсці за логікай падзеяў і персанажаў. І ў гэтых абставінах нашы затрыманыя нікуды не збягаюць.

Мне падаецца, гэта сумленна, — не казаць, што ўсё будзе добра, што яны перамаглі, стукнуўшы амапаўца па галаве. Але большасць гісторый заканчваецца так, як мы паказалі. І ў наступных навелах таксама ёсць складаныя моманты для ўспрыняцця. Якія ўнутры, магчыма, нараджаюць адчуванне: «Не, трэба па-іншаму. Мы зробім па-іншаму». І для мяне вось гэта адчуванне гледача — вельмі важнае. Каб ён не быў вечна супакоеным. «Гэта добра, гэта дрэнна». Трэба, каб ён завёўся».

Зуй адзначае, што перад інтэрвʼю адзін з гледачоў даслаў каментар, з якога вынікае, што ён успрыняў «Працэсы» як дакументальны фільм, у які не паверыў. Для таго гледача тое, што адбываецца — нармальная зʼява, толькі што заўважна, што кадры — пастановачныя.

Купалавец згадвае, што першапачаткова яны думалі, што «Працэсы» — гэта гумарыстычны серыял. Але ў выніку выйшла, што не зусім.

«Гэта хутчэй абсурд. Але мы яго падаем у нейкай палегчанай форме, зацягваем гледача глядзець серыі, якія цікава паглядзець. А ўжо потым, каб чалавек дайшоў да нейкай думкі. Для нас, калі гэта гумар, то са словам «злосць». Яна піхае нас наперад».

У першай серыі актрыса Валянціна Гарцуева, якая грае жонку сілавіка, вельмі шмат мацюкаецца.

«Гэта быў адмысловы выбар. Мы вырашылі пайсці шляхам Толкіена, які прыдумаў мову для эльфаў і оркаў. А ўжо потым персанажаў. Мы спачатку прыдумалі мову для амапаўца і яго жонкі, каб яны так размаўлялі і дзеці іх так размаўлялі. Таму што мне падаецца, што, можа, не ўсе, але шмат хто з іх так размаўляе. Для мяне гэта сапраўдныя оркі», — тлумачыць Зуй.

Па яго словах, серыял каштуе дорага. Але ён не ведае канкрэтнай сумы, бо выступае як сцэнарыст і шоуранер. «Не хачу ніякімі лічбамі кідацца, бо я ў іх не арыентуюся, таму што імі не займаўся», — заўважае Зуй і адзначае, што для тэлеканала «Белсат», да якога яны звярнуліся са сваёй прапановай, гэта быў учынак.

«Вельмі добра, што яны пайшлі насустрач. Ніякіх цэнзурных рэчаў. Не ўмешваліся ў сцэнар. І для канала, пры тым, што «Белсат» гэта буйная структура, гэта былі вялікія грошы. Гэта, можа, самае дарагое, што ён рабіў».

Чытайце яшчэ:

Выйшаў беларускі серыял «Працэсы». Расказваем, чаго чакаць

«ЧинЧины пролетели кукушкой» — сатырычны фільм з новай песняй Алены ЖалудОк. 

Зорка Шчучыншчыны Алена «Жалудок» і купалавец Міхась Зуй — вялікая гутарка пра сям'ю, выхаванне дзяцей і патрыятызм

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.12.2023
Паглядзеў толькі другую серыю, і тое палову. Мяркую, немагчыма глядзець!
2
Генерацыя/адказаць/
10.12.2023
Крытык, вы як сапраўдны замшэлы начос Другі: “не чытаў, не глядзеў, але асуджаю”. Раз пачалі так хутка навешваць ярылкі, няўжо вы паспепелі “адсачыць” усё тое, пра што я напісала? Мабыць шмат чаго ўжо ў тэчках адсачылі?
1
Крытык/адказаць/
11.12.2023
Генерацыя, ... зауважу тольки што канкрэтны якасны прадукт змагарскай культуры вы так и не назвали - замяст гэтага тоны тэксту не да тэмы. Адпачнице и пазнавайце далей. И прайдзице тэст па прыказках и прымауках - у мяне 14 з 15. # MI
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера