Знайсці
09.12.2023 / 17:233РусŁacБел

-380 градусаў! У Казахстане жыхароў напужалі папярэджаннем пра маразы нечуванай суровасці

Многія жыхары Паўночна-Казахстанскай вобласці 8 снежня атрымалі праз СМС паведамленне ад мясцовых ратаўнікоў, што ў гэты дзень на тэрыторыі вобласці чакаецца моцны мароз, аж да мінус 380 градусаў, паведаміла Tengrinews.kz.

Неўзабаве выявілася, аднак, што ўсё тлумачылася звычайнай памылкай. У прэс-службе мабільнага аператара Tele2, які разаслаў гэтыя паведамленні, адзначылі, што ў пэўную службу сотавага аператара прыходзяць запыты ад Дэпартамента надзвычайных сітуацый Казахстана, які інфармуе жыхароў розных рэгіёнаў пра змены ва ўмовах надвор'я.

«У дадзеным канкрэтным выпадку адбылася тэхнічная памылка. У рассылцы значок градуса (°) быў заменены на 0. Пасля выяўлення некарэктнай лічбы ўсім абанентам рэгіёну, куды прыйшлі моцныя маразы, было адпраўлена выпраўленае паведамленне», — патлумачыў сітуацыю мабільны аператар.

Зрэшты, нават без лішняга нуля маразы мелі быць моцныя — да -38°C.

Што да тэмпературнага рэкорда, які быў рэальна зафіксаваны ў свеце, то найбольш нізкай тэмпературай на гэты момант лічыцца -91,2. Столькі тэрмометры паказалі 3 жніўня 2004 года каля японскай станцыі Купал Фудзі ў Антарктыдзе.

Чытайце таксама:

У панядзелак у Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдзе адліга

«Калі варона голас падае — да адлігі». Што такое Піліпаўскі пост і што падчас яго рабіць

У Брэсце адкрылі «ўнікальную» коўзанку, але яна расчаравала

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Жвір/адказаць/
09.12.2023
Ніжэй за абсалютны "0" )
0
Лорд Кельвін/адказаць/
09.12.2023
Пры -273.15°С (0К) матэрыя ня йснуе. Нават у Казахстане. Пагатоў у Казахстане.
11
Вапр/адказаць/
09.12.2023
Если бы так температура изменилась в плюсовую сторону, то эти псевдоэкологи уже бы орали во всех газетах про апокалипсис. А так молчок , в тряпочку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031