Знайсці
09.12.2023 / 21:314РусŁacБел

Маляваныч пра тое, як вуліцы Мінска могуць падмануць

У сваім новым тыктоку Аляксандр Ждановіч расказаў натхняльную гісторыю. 

Аднаго разу Уладзімір Караткевіч паехаў на Каўказ.

Там ён зламаў нагу, і яму давялося затрымацца на даволі працяглы час. А ў гэтыя дні ў Мінску каля старога аэрапорта адкрылі новую вуліцу і назвалі яе імем Дзмітрыя Караткевіча, аднафамільца, падпольшчыка.

@nashaniva Маляваныч пра тое, як вуліцы Мінска могуць падмануць #беларусь#беларусьсейчас#быкаў#минск#минсксейчас#караткевіч#беларускіцікток#маляваныч#лукашенко♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

І вось Уладзімір Караткевіч, нічога не ведаючы, вяртаецца ў Беларусь. Яго сустракаюць сябры, вязуць на гэтую вуліцу і расказваюць: «Усе думалі, што ты памёр! І таму за гэтыя дні назвалі тваім імем новую вуліцу».

Уяўляю сабе, як ацаніў Уладзімір Сямёнавіч іх жарт. Як весела бавілі яны свой вольны час.

Але прыйдзе час, і імёнамі сапраўдных нашых герояў будуць названыя нашы вуліцы: вуліца Васіля Быкава, Ларысы Геніюш, Алеся Пушкіна… Я веру ў гэта.

Усё будзе добра!

Чытайце таксама:

Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча

Некалі Маляваныча звольнілі за выказванні пра палітыку. Але аднаму акцёру тэатра гэта не перашкаджае

Маляваныч завёў TikTok

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
09.12.2023
прозвішча, але аднафамілец. як бы прыдумаць слова-адпаведнік?
разумею, чаму раней мажліва такога слова ў беларускай не было. бо ўсе з адным прозвішчам былі сваякі
0
Мапа/адказаць/
10.12.2023
Праспект Алеся Пушкіна ўжо ёсьць.
1
Век жыві, век вучыся /адказаць/
11.12.2023
хм.., Пацікавіўся, і аказалася, што ў гэтым значэнні можа выкарыстоўвацца слова "таварыш". Неспадзяванка, га?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031