Знайсці
10.12.2023 / 14:525РусŁacБел

«Атака на прававую сістэму Арменіі». Расійскія вайскоўцы на тэрыторыі Арменіі затрымалі расіяніна, які адмовіўся ваяваць

У Арменіі вайсковая паліцыя РФ затрымала мабілізаванага расіяніна, які адмовіўся ваяваць ва Украіне і збег у Арменію. Яго ўтрымліваюць на расійскай вайсковай базе ў Гюмры.

Гісторыю расіяніна распавёў праваабарончы праект «Ідзіце лесам», які дапамог мабілізаванаму зʼехаць з РФ. Паводле праваабаронцаў, Дзмітрый Седракоў звярнуўся да іх у пачатку лістапада. Ён быў мабілізаваны 24 лютага 2022 года. 22 красавіка 2023 года самавольна пакінуў частку. Яму дапамаглі зʼехаць з краіны.

7 снежня яго затрымалі ў Гюмры. Як распавядаюць праваабаронцы, вайскоўцы прадставіліся вайсковай паліцыяй Арменіі, але на аватарцы ў WhatsApp у чалавека, які тэлефанаваў жонцы Седракова, на кепцы літара была Z.

Цяпер Седракоў знаходзіцца на расійскай вайсковай базе ў Гюмры.

«Гэта, безумоўна, абуральны выпадак. Па сутнасці расійскія вайскоўцы выкралі чалавека на тэрыторыі чужой дзяржавы. Гэта першы такі выпадак», — гавораць праваабаронцы.

Праваабаронца Артур Сакунц заявіў армянскай службе «Радыё Свабода», што расійская ваенная паліцыя не мае права затрымліваць у Арменіі нават грамадзян РФ, гэта могуць рабіць толькі праваахоўныя органы самой Арменіі (расійскі бок павінен звязацца з імі для пошуку грамадзяніна).

Праваабаронца назваў дзеянні расійскай вайсковай паліцыі «атакай на прававую сістэму Арменіі, на Арменію як суверэнную дзяржаву».

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Арменіі вярнуць расіяніна пад «прававую абарону Рэспублікі Арменія».

Чытайце таксама:

Арменія адмовілася ад удзелу ў яшчэ адным мерапрыемстве АДКБ

Заробкі ў Беларусі ніжэйшыя, чым у Расіі, Казахстане і Арменіі

Пашынян абвінаваціў Расію ў непастаўцы зброі

«Сумнавата яму было, падобна, без спадара Пашыняна». Спецкарэспандэнт «Коммерсанта» пакпіў з Лукашэнкі ў рэпартажы з саміта АДКБ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
53
0
Нічэво/адказаць/
10.12.2023
руzкія даўно сябе так паводзяць у РБ, лукашыстам за гэта капае %
0
Хороших русских не видно в тепловизор /адказаць/
10.12.2023
Это вообще не атака ни разу. Это просто насильственные действия сексуального характера над армянским государством,его законами и его гражданами.
0
Курт/адказаць/
10.12.2023
Паболей расейскіх вайсковых баз.. Арменія некалі з гонарам сама сябе абвяшчала “расейскім фарпостам на Каўказе”, не надта дапамагло ў 2020 і 2023 гадох.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930