Знайсці
11.12.2023 / 07:36РусŁacБел

Расейцы ўначы атакавалі Кіеў, у горадзе прагрымела серыя выбухаў

Усяго супрацьпаветранай абаронай было знішчана восем паветраных цэляў, якія ляцелі ў напрамку ўкраінскай сталіцы па балістычнай траекторыі.

Фота: Mns.gov.ua

11 снежня а 4 гадзіны раніцы ў Кіеве прагучала серыя выбухаў, пасля чаго была абвешчаная паветраная трывога, піша УНІАН.

У Дарніцкім раёне ў жылым доме выбітыя шыбы, папярэдне абломкамі шкла траўмавалася дзіця і двое дарослых, распавёў начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко.

У Галасееўскім раёне імаверна з прычыны падзення абломкаў ракеты было задымленне на даху жылога дома. 

Паводле інфармацыі Віталя Клічко, у выніку атакі ворага абломак ракеты пашкодзіў у Дарніцком раёне недабудаваны будынак. Пажар там аператыўна патушылі. 

Пасля Клічко паведаміў аб чатырох пацярпелых.

«Чатыры чалавекі — усе дарослыя — пацярпелі ў Дарніцкім раёне ў выніку ракетнай атакі ворага. Медыкі аказалі ім дапамогу на месцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле яго слоў, таксама абломак ракеты выявілі на тэрыторыі крамы-склада ў Дарніцкім раёне. Абышлося без пажару і пашкоджанняў будынка.

У паветраных сілах зрабілі справаздачу, што каля чатырох гадзін раніцы 11 снежня расейскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па Кіеўшчыне. Усяго супрацьпаветранай абаронай было знішчана восем паветраных цэляў, якія ляцелі ў напрамку ўкраінскай сталіцы па балістычнай траекторыі.

Чытайце таксама:

WSJ: Украіна не зможа правесці новы наступ да 2025 года

«Я вырваўся з пекла». Украінскі вайсковец распавёў Бі-бі-сі пра баі за плацдарм на левым беразе Дняпра

Зяленскі кантактуе з камандуючымі УСУ ў абыход Залужнага, што перашкаджае таму камандаваць арміяй — УП

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера