Знайсці
11.12.2023 / 09:571РусŁacБел

Мінздароўя Расіі ўжо зарэгістравала абноўлены «Спутнік лайт»

Гэта аднакампанентная вакцына ад кавіду, і ёй шырока прышчаплялі ў Беларусі.

Фота: kobrincity.by

Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала абноўлены «Спутнік Лайт», паведамілі ТАСС у прэс-службе Цэнтра імя Гамалеі, які распрацаваў вакцыну.

Раней дырэктар Цэнтра Аляксандр Гінцбург казаў, што эфектыўнасць вакцыны «Спутнік лайт» з абноўленым антыгенным складам супраць актуальных штамаў SARS-CoV-2 блізкая да 100%. 

«На сённяшні дзень па віруснейтралізацыі [супраць] тых актуальных штамаў, якія ў нас цыркулююць, ацэньваем блізка да 95-97%, то-бок да 100%», — сказаў ён.

Разам з тым у кастрычніку Аляксандр Гінцбург заяўляў, што першапачатковы варыянт «Спутніка V» бяссільны супраць новых штамаў, а абноўлены варыянт вакцыны з'явіцца ў шырокім ужытку не раней за сакавік.

«Спутнік лайт» — гэта аднакампанентная вакцына. У Беларусі, апроч «Спутніка», таксама прышчапляюць кітайскай вакцынай Vero Cell і дзе-нідзе бустарнай кубінскай «Саберана плюс».

Чытайце таксама:

Толькі ў адной паліклініцы Гомеля знішчылі амаль 100 тысяч вакцын супраць кавіду, а справаздачыліся, што зрабілі прышчэпкі

У Цэнтры імя Гамалеі дапусцілі перанос выпуску абноўленага «Спутніка»

Абноўленая вакцына «Спутнік лайт» з'явіцца ў шырокім ужытку ў снежні

У Мінздароўя расказалі, які штам каранавіруса цыркулюе ў Беларусі

Як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад COVID-19 у новым сезоне. Парады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.12.2023
Zusim ni dapamagae, Treba zvjare=7vjartacca da nobyh tehnalogii;;;;;;;
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031