Знайсці
11.12.2023 / 12:21РусŁacБел

Зʼявілася новае відэа начнога пажару ў мінскім рэстаране

Пажар у бары Maslow6, што на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 25а ў Мінску, здарыўся ўначы 9 снежня. Новае відэа здарэння апублікавала ў інстаграме alika__art.

«Калі нас адрэзала ад уваходу і ў паніцы людзі выломвалі нагамі дзверы на балкон (якія адсоўваліся ў бок), было страшна. Дзякуй бармэну, які ўсіх выратаваў», — напісала дзяўчына.

Яна дадала, што «кінула ўсе сумкі на бары, прысела і папаўзла да выхаду». Паводле яе, прычынай пажару стала тое, што афіцыянт высока падняў свечку-фантан.

Як бачна на відэа, спачатку загарэлася ёлка, што вісела на столі, а потым і тканіна.

Усё здарэнне заняло лічаныя хвіліны.

Пацярпелых у пажары не было, 30 наведнікаў самастойна пакінулі будынак, паведамляла МНС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера