Знайсці
11.12.2023 / 18:183РусŁacБел

Дырэктарам завода «Палімір» прызначылі інжынера, якога прапаганда лічыць «нобелеўскім лаўрэатам»

9 снежня на пасаду намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Нафтан» па хімічнай вытворчасці — дырэктара завода «Палімір» заступіў Віталь Руткевіч, які дагэтуль 4 гады працаваў галоўным інжынерам прадпрыемства. Цікава, што пры паведамленні пра яго новае прызначэнне дзяржаўныя крыніцы падкрэсліваюць, што ён «нобелеўскі лаўрэат у складзе арганізацыі».

Тлумачыцца такая фармулёўка тым, што ў 2013 годзе Нобелеўскую прэмію міру атрымала Міжнародная арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ). Віталь Руткевіч з чэрвеня 1998 года па кастрычнік 2008-га па накіраванні МЗС Рэспублікі Беларусь прадстаўляў Беларусь у гэтай арганізацыі.

Перанос ганаровага звання, дадзенага арганізацыі, на любога чалавека, які нейкі час меў да яе дачыненне — дзіўнае ноу-хау дзяржаўных прапагандыстаў.

Пры гэтым людзі, якія сапраўды ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй — Святлана Алексіевіч у 2015-м і Алесь Бяляцкі ў 2022-м — для тых жа прапагандыстаў не толькі не героі, але ворагі і злачынцы. 

Чытайце таксама:

У Полацку адбыліся затрыманні з нагоды дыверсіі ў расійскім тунэлі, у якой абвінавачваюць беларуса

Затрыманы за дыверсію ў расійскім тунэлі беларус — шматдзетны бацька, які не змаўчаў у 2020-м

«Бралі нават медыкаў ведамаснай паліклінікі». Што вядома пра масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Прымітыўная псіхалогія/адказаць/
11.12.2023
Пры гэтым людзі, якія сапраўды ўганараваныя Нобелеўскай прэміяй — Святлана Алексіевіч у 2015-м і Алесь Бяляцкі ў 2022-м — для тых жа прапагандыстаў не толькі не героі, але ворагі і злачынцы. Ім пячэ і дзярэ ўсе нутро, што сярод іх няма і не будзе ніякіх прэмій і ўзнагарод, акрамя выдадзеных лукаку, таму і адмаўляюць і не лічаць.
0
Рабочий/адказаць/
11.12.2023
[Рэд. выдалена]
0
Янка/адказаць/
12.12.2023
Магчыма разважаць і па іншаму: Як толькі лукашэнкаўскі прызначэнец сыйшоў з АЗХЗ, яна пачала працаваць так добра, што ўжо праз 5 год атрымала нобелеўку 😉
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера