Знайсці
11.12.2023 / 18:5517РусŁacБел

Польскі парламент не зацвердзіў прэм'ерам Матэвуша Маравецкага. Улада памяняецца

Большасць дэпутатаў нядаўна абранага парламента Польшчы прагаласавалі за вынясенне вотуму недаверу ўраду на чале з прадстаўніком партыі «Закон і справядлівасць» Матэвушам Маравецкім. Такім чынам, гэтая партыя ўпершыню за 8 гадоў фактычна страціла ўладу ў Польшчы.

Злева — кіраўнік «Грамадзянскай платформы» і, верагодна, будучы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Фота: Omar Marques/Getty Images

Чакаецца, што найбліжэйшым часам новым прэм'ер-міністрам Польшчы стане лідар партыі «Грамадзянская платформа» і былы кіраўнік Еўрапейскай рады Дональд Туск. Разам з іншымі апазіцыйнымі рухамі ён сфармаваў кааліцыю, якая атрымала большасць на кастрычніцкіх парламенцкіх выбарах.

Парламент павінен даць Туску права на фарміраванне новага Кабінета ўжо ў панядзелак, а ў аўторак дэпутаты прагаласуюць за вынясенне яму вотуму даверу.

Чытайце таксама:

Politico назваў самых уплывовых людзей свету. На першым месцы ў Еўропе чалавек, які пакуль не займае ніякай пасады

Новы ўрад Маравецкага ўжо прынёс прысягу перад прэзідэнтам Польшчы. Але ёсць адно істотнае але

Лідары польскай апазіцыі падпісалі кааліцыйнае пагадненне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.12.2023
Тадеуш Брынза, / Shahlycznik=geta hto ? Toi kamu *mjasa na vugljah* - Padabaeca ? Mne tez i trosku *Bimbera* ci Garelki....
12.12.2023
Тадеуш Брынза, куплены той, хто піша па расейску і лозунгамі крамлёўскай прапаганды.
0
Мушчына 30 лет/адказаць/
12.12.2023
печалька думаю, вот уж тебе "наркоманы и проститутки" покоя не дают, прям как нашему бессменному лидеру. Расскажи нам ещё про "наркомана Зеленского" и давай, иди на демонстрацию за запрет абортов и торговли по воскресеньям.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера