Знайсці
27.12.2023 / 19:14РусŁacБел

У Мінску адкрываецца фотавыстава, дзе паказаныя беларускія літаратары на адпачынку

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 28 снежня адкрываецца выстава «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях».

Фота: ncsm.by/calendar

Непарадныя здымкі Эдзі Агняцвет, Янкі Брыля, Уладзіміра Дубоўкі, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы і Максіма Танка ў часе летняга адпачынку Цэнтр сучасных мастацтваў пазычыў у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Натхняльнымі для арганізатараў выставы аказаліся словы Максіма Танка: 

«Чытаю біяграфіі нашых класікаў. Многіх я знаў асабіста. Як іх залізаныя і прычасаныя партрэты розняцца ад тых, якімі яны былі ў сапраўднасці людзьмі, у меру святымі і ў меру грэшнікамі, а не нейкімі манекенамі?».

«Калі ўбачыць фота маладых Янкі Брыля ў Неапалі ці Уладзіміра Дубоўкі і Янкі Купалы на пляжы ў Ялце, ці гэта памяняе ўяўленне пра іх?» — запытваюць у сваю чаргу куратары.

У назве выставы закладзена некалькі сэнсаў.

«Мора» беларуса (мора рэальнае — з «пацалункамі салонай марской вады» (Уладзімір Караткевіч) — ці выдуманае, метафарычнае — «зялёнае мора ржаных каласоў» (Якуб Колас) — гэта мара ці ўспамін пра лета, прастору, запоўненую сонцам і яркімі колерамі, прыемны адпачынак», — паведамляе анатацыя.

Адкрыццё выставы адбудзецца 28 снежня ў 17:30 у будынку НЦСМ на Някрасава, 3.

Чытайце таксама:

Паэт у галубіным німбе, якога перакладала Ганна Ахматава

«Выйшлі стройнымі радамі загарэлыя касцы. У кашулях ярка-белых, у чырвоных паясах…». Вам яшчэ не захацелася перачытаць Пятра Глебку?

«Не вядзіцеся на павеўную моду — падглядаць за класікамі ў замочную адтуліну»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930