Знайсці
17.02.2024 / 12:131РусŁacБел

Найлепшыя гаджэты студзеня

Некаторыя з іх трохі дзіўныя, нават жахлівыя, але ўсё адно вартыя таго, каб быць у гэтым спісе.

Студзень быў даволі насычаны ў плане з’яўлення тэхналагічных навінак. Многія кампаніі прэзентавалі новыя мадэлі гаджэтаў, і шмат цікавостак было паказана на выставе CES (Consumer Electronics Show) у Лас-Вегасе — сусветна вядомай падзеі, падчас якой прэзентуюць найноўшыя тэхналагічныя дасягненні.

Зірнём на самыя цікавыя навінкі — ад празрыстых тэлевізараў да мілых маленькіх робатаў.

Смартфон Samsung Galaxy S24 Ultra

Фота: purepc.pl

У найбліжэйшыя 12 месяцаў ён, відаць, стане найлепшым у класе тэлефонаў Android. Тытанавая рама, якую Samsung выкарыстаў для новай мадэлі, яднае ў арганічнае цэлае ўсе знешнія дэталі тэлефона — дзякуючы чаму S24 Ultra выглядае і адчуваецца навобмацак як найлепшая мадэль, якую вы толькі можаце займець. Таксама сёлетні Ultra мае шмат новых функцый на базе штучнага інтэлекту і мадэрнізаваныя кампаненты чыпсэта, дысплея і камеры.

Ноўтбук HP Omen Transcend 14

Фота: IDG / Matthew Smith

Самае крутое ў Omen Transcend 14 — гэта неверагодна лёгкі і партатыўны корпус. Яго вышыня меншая за 18 мм, вага — 1,3 кг, экран 30 на 22,5 см яшчэ больш кампактны, чым у Omen Transcend 16. Ёсць адзін порт HDMI 2.1, два наборы USB Type-A і Type-C, а таксама раздым для навушнікаў.

Празрысты тэлевізар LG Signature Series T OLED

Фото: Digital Trends

LG анансавала цалкам празрысты бесправадны тэлевізар.

OLED T — гэта проста празрыстая панэль, якая паказвае вам кантэнт, не абцяжарваючы вашу прастору грувасткім і змрочным чорным экранам. Як абяцае кампанія, гэта дапаможа стварыць ілюзію, што ваш пакой большы, чым пры выкарыстанні звычайнага экрана.

Смартфон OnePlus 12

Фота: vopmart.com

OnePlus 12 мае тое, чаго не было ў яго папярэдніка, — бесправадную зарадку, павялічаную базавую памяць і вялікую батарэю. На пярэдняй панэлі месціцца 17-сантыметровы дысплей QHD+ з яркасцю да 4500 ніт пры прамым сонечным святле. Таксама ў смартфона ёсць удасканаленая сістэма астуджэння, якая забяспечвае лепшую і стабільную працу падчас інтэнсіўных задач, такіх як гульні і рэдагаванне відэа.

Партатыўная кансоль MSI Claw

Фото: gry-online.pl

MSI Claw — гэта партатыўны камп’ютар на базе Windows 11, які закліканы скласці канкурэнцыю іншым прыладам гэтага тыпу на рынку — Steam Deck, ASUS ROG Ally і Lenovo Legion GO. Хоць ён выглядае вельмі падобным, ёсць тое, што адрознівае яго ад трох згаданых вышэй. У яго аснове ляжаць кампаненты Intel, новыя працэсары Core Ultra і графічныя чыпы ARC 5. Важыць мадэль 675 г.

Гульнявыя пальчаткі Palmplug One

Фото: Isabel Rubio / english.elpais.com

Palmplug — гэта прылада, якая дае карыстальнікам рэалістычныя тактыльныя адчуванні ў відэагульнях. Калі вы бачыце выяву аўтамабіля ў віртуальнай рэальнасці і працягнеце руку ды дакранецеся да яго, то сапраўды можаце адчуць вібрацыю. Ці вы можаце пакласці руку на VR-выяву бягучай вады і адчуць яе вільгаць. Кажуць, што прылада таксама можа дапамагчы пацыентам ў рэабілітацыі пасля інсульту.

Чахлы для кансолі PlayStation 5 Slim і геймпад DualSense

Фота: Mariel Myers / CNET

Новая PlayStation 5 Slim ужо выглядае настолькі добра, што тры новыя чахлы для кансолі — гэта проста вішанька на торце. Але што вам напраўду спадабаецца, дык гэта бесправадны геймпад DualSense. Ён прапануе рэалістычныя сэнсарныя эфекты і ўбудаваны мікрафон — усё гэта інтэгравана ў культавы дызайн.

Тэлевізар як твор мастацтва C-Seed N1 Folding MicroLED TV

Масіўны 3,5-метровы тэлевізар microLED 4K складваецца ў паралелепіпед і такім чынам ператвараецца ў твор сучаснага мастацтва ў вашай гасцёўні. Пры кошце ў 220 тысяч даляраў гэта самы далёкі прадукт ад масавага рынку.

Робат Балі ад Samsung

Пасля паказу першапачатковага прататыпа чатыры гады таму кампанія Samsung нарэшце афіцыйна прэзентавала свайго новага мілага робата Балі.

Гэты чароўны маленькі прадмет, падобны да футбольнага мяча, пазіцыянуецца як «ваш сапраўдны кампаньён са штучным інтэлектам» і можа шмат: ад праецыравання візуальных малюнкаў на сцяну да таго, каб уключаць і выключаць святло.

Праектар LG CineBeam Qube 4K

Фота: lg.com

Апошні 4K-праектар LG — CineBeam Qube — пазіцыянуецца як «стыльны аксесуар для інтэр'еру». Ён павінен натуральна спалучацца з дэкорам пакоя дзякуючы свайму тонкаму і стрыманаму дызайну. Ручка, што круціцца на 360 градусаў, надае праектару сучасны выгляд. Пры вазе ўсяго ў паўтара кілаграма ён таксама даволі партатыўны.

Акуляры віртуальнай рэальнасці XReal Air 2 Ultra

Фота: us.shop.xreal.com

У адрозненне ад даражэзных Vision Pro ад Apple за 3500 даляраў, XReal Air 2 Ultra каштуюць усяго 700. У дадатак да гэтага яны даволі стылёва выглядаюць — дзякуючы тытанавай аправе і сучаснаму дызайну ў стылі ўнісэкс. Апошняя мадэль галоўным чынам арыентаваная на прасторавыя вылічэнні. Яна забяспечвае вызначэнне месцазнаходжання ў рэальным часе, а таксама дае картаграфічную інфармацыю.

Выгнуты экран Alienware’s AW3225QF QD-OLED

Фота: Digital Trends

Мяккі выгнуты экран Alienware AW3225QF — сама дасканаласць. Ён проста найлепшы з пункту гледжання памеру, прадукцыйнасці і якасці. Гэта выгнуты экран з частатой абнаўлення да 240 Гц і разрозненнем 4K, 3840 x 2160. Заяўлены час водгуку складае 0,03 мс, што тыпова для большасці экранаў OLED.

Чытайце таксама:

Няма «найлепшага», ёсць толькі «яшчэ лепшы». На Тайвані вырабляюць дысплэі новых тыпаў

Apple упершыню абагнала Samsung па продажах смартфонаў

 З ChatGPT афіцыйна знялі абмежаванне на прымяненне ў вайсковых мэтах

Кампанія Маска ўпершыню ўжывіла мікрачып у мозг чалавеку

Вывучэнне сноў: навукоўцы адкрываюць новыя каналы сувязі са спячымі людзьмі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3
0
ЯНКА/адказаць/
17.02.2024
Па-мне, найлепшы «Самсунг» гэта «Фолд». :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930