Знайсці
02.02.2024 / 14:533РусŁacБел

У ЗША беларуса могуць асудзіць на 25 гадоў паводле абвінавачання ў кіберзлачынстве і адмыванні грошай

Мужчыну арыштавалі ў Латвіі ў канцы года на запыт ЗША, ён ужо выдадзены амерыканскаму боку.

42-гадоваму грамадзяніну Беларусі і Кіпра Аляксандру Кліменку выстаўленае абвінавачанне ў «злачыннай змове з мэтай адмывання грошай і вядзенні неліцэнзаванага бізнесу па аказанні грашовых паслуг», паведамляе «Позірк» са спасылкай на Міністэрства юстыцыі ЗША.

Мужчыну арыштавалі ў Латвіі 21 снежня 2023 года на запыт ЗША, ён ужо выдадзены амерыканскаму боку. Яму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

Сцвярджаецца, што з 2011 па ліпень 2017 года Кліменка разам з грамадзянінам Расіі Аляксандрам Віннікам і іншымі асобамі нібыта кантраляваў біржу лічбавых валют BTC-e, а таксама, як мяркуецца, кампанію па ажыццяўленні тэхналагічных паслуг Soft-FX і фінансавую кампанію FX Open.

Паведамляецца, што BTC-e была буйной структурай, якая займалася «кіберзлачыннасцю і адмываннем грошай у інтэрнэце», дазваляла сваім карыстальнікам «гандляваць біткоінам з высокім узроўнем ананімнасці». Арганізацыя «стварыла кліенцкую базу, якая ў значнай ступені залежыла ад злачыннай дзейнасці». Гэтая база, «меркавана, выкарыстоўвалася для садзейнічання злачынствам, пачынаючы ад камп’ютарных узломаў і заканчваючы махлярствам, крадзяжом асабістых звестак, схемамі вяртання падаткаў, дзяржаўнай карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў».

BTC-e і яе аператары для рэалізацыі сваіх схем, верагодна, выкарыстоўвалі ў тым ліку серверы, размешчаныя ў ЗША. Яны «былі арандаваныя і абслугоўваліся Кліменкам і кампаніяй Soft-FX».

Паводле інфармацыі bits.media, біржа ВТС мае расійскія карані.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
Влад/адказаць/
02.02.2024
А каким боком российская биржа к США?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
03.02.2024
Восточные румыны, простите, немцы.
0
Лахатрон/адказаць/
03.02.2024
Влад, Біржа міжнародная, там маглі быць ашуканы грамадзяне ЗША, адмываліся грошы скрадзеныя ў ЗША і г.д.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера