Знайсці
02.02.2024 / 15:4717РусŁacБел

«Сумесныя з Расіяй падручнікі непатрэбныя». Ціханоўская рэзка пракаментавала навіну пра супольныя дапаможнікі

Дэмакратычная лідарка пракаментавала інфармацыю пра тое, што Беларусь і Расія створаць адзіны падручнік па гісторыі для школаў і вышэйшых навучальных установаў

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«‎Рэжым ужо не раз спрабаваў перапісваць нашу гісторыю. Выкрэсліваў з падручнікаў памятныя даты, «адмяняў» нацыянальных герояў. Так робіць любая дыктатура: імкнучыся завалодаць мінулым, яна нацэльваецца кантраляваць будучыню.

Усё гэта нагадвае мне часы СССР. Тады таксама забараняліся кнігі, перайначваліся факты. А тыя, хто сумняваўся ў «палітыцы партыі», падвяргаліся ціску. Але нават у такіх умовах людзі знаходзілі спосаб даведвацца праўду, дзяліцца ёю адзін з адным. Менавіта людзі імкнуліся захаваць гісторыю, зусім не дзяржава», — заявіла Святлана Ціханоўская.

«Дарагія! Кожны крок рэжыму пад выглядам «‎інтэграцыі»‎ забірае ў нас кавалачак незалежнасці.

Але нават калі нам спрабуюць навязаць неіснуючую гісторыю, важна разумець: адказнасць за тое, што насамрэч будуць ведаць дзеці, ляжыць на нас з вамі. І для таго, каб расказаць ім праўду, сумесныя з Расіяй падручнікі не патрэбныя»‎, — рэзюмавала дэмакратычная лідарка.

@nashaniva Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спецслужбы #беларусь#тихановская#светланатихановская#ціханоўская#беларусь2024#новостибеларуси#беларусьновости#жывебеларусь#белорусы#нашаніва#беларусывпольше♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Чытайце таксама:

У Беларусі і Расіі створаць супольныя падручнікі па гісторыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
З кіева/адказаць/
03.02.2024
Григорий, хлусіш, русак
1
Ляпнуў дык ляпнуў/адказаць/
03.02.2024
Абы ляпаючаму, ну ка, а што па гісторыі меў? Адкажы на пытанне: вынікі паўстання Каліноўскага
0
Абы ляпаючаму/адказаць/
03.02.2024
Ляпнуў дык ляпнуў, у рашысцкім падручніку Каліноўскага будуць называць ворагам, а расійскіх імперскіх карнікаў, якія забівалі, катавалі ды вешалі беларусаў, будуць называць героямі. Вось вам і вынік. Такіх як вы і вашых дзяцей рыхтуюць ваяваць за руzкую імперыю, каб зноў гнаць на ўбой як гарматнае мяса. Давай, наперад у рашысці акоп.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031