Знайсці
02.02.2024 / 16:542РусŁacБел

Вуліцу ў Берліне прапанавалі назваць у гонар Марыі Калеснікавай

Фонд свабоды Акселя Шпрынгера прапанаваў перайменаваць участак вуліцы каля амбасады Беларусі ў Берліне ў «вуліцу Марыі Калеснікавай». Адпаведная петыцыя з'явілася на сайце change.org, паведамляе Bild.

Марыя Калеснікава і Максім Знак на судзе

Фонд свабоды Акселя Шпрынгера прапануе перайменаваць участак вуліцы каля амбасады Беларусі ў Берліне (Am Treptower Park 31) на Maria-Kolesnikowa-Street.

«Мы ўсведамляем, што працэс афіцыйнага перайменавання вуліц — ці частак вуліц, як у гэтай кампаніі — можа быць доўгім і цяжкім. Аднак паводле закону гэта магчыма, і мы хочам зрабіць рашучы крок. Для палітвязняў гэта больш, чым проста вулічны знак», — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Петыцыі аб перайменаванні вуліц — гэта частка кампаніі «Адрас свабоды» ў абарону палітычных зняволеных, ініцыяванай Фондам свабоды Акселя Шпрынгера ў партнёрстве з «Рэпарцёрамі без межаў», Freedom House, Сусветным кангрэсам свабоды і Цэнтрам Рауля Валенберга.

У верасні 2021 года Марыю Калеснікаву пакаралі 11 гадамі зняволення паводле абвінавачанняў у «змове з мэтаю захопу ўлады», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». 

@nashaniva Бацька Марыі Калеснікавай цэлы год не мае навінаў пра дачку #политзаключенные#беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#программистка#нашаніва#марияколесникова#навіныбеларусі♬ The Cruel 5 - Mr Obed

Чытайце таксама:

Марыя Калеснікава моцна схуднела, а ў Вольгі Маёравай праблемы з горлам

У калонію, дзе сядзяць Калеснікава і Золатава, прывезлі салодкія падарункі ад Лукашэнкі

З'явілася кампанія ў падтрымку палітзняволенага Максіма Знака

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Сярожа /адказаць/
02.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Жора/адказаць/
03.02.2024
Колькі такіх, каторыя абралі заставацца ці вяртацца ў Беларусі, ведаючы, куды і нашто ішлі? Алесь Пушкін ужо й жыццё аддаў. Чаму Калеснікава? 

Калеснікаву трэба вызваліць ад лукашэнскага "правасуддзя", але судзіць новым беларускім судом за стрымліванне дэманстрантаў перад рэзідэнцыяй Лукашэнкі. Упэўнены, тое былі дзеянні на карысць іншых дзяржаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031