Знайсці
02.02.2024 / 17:402РусŁacБел

ГУБАЗіК затрымліваў тыктокерку, якая ў 2022-м паўдзельнічала ў антываенным мітынгу ў Маскве

«Праваахоўная сістэма саюзнай дзяржавы працуе без асечак», — прамаўляецца ў відэа, якое Ксенію Марук змусілі апублікаваць губазікаўцы.

Ксенія Марук. Фота з яе старонкі Укантакце

Сёння ў тыкток-акаўнце 31-гадовай блогеркі Ксеніі Марук з'явілася відэа, на роліку яна знаходзіцца ў кабінеце ГУБАЗіК.

Дзяўчына распавядае, што некалі паўдзельнічала ў антываеннай акцыі ў Маскве і была затрыманая мясцовымі сілавікамі. Пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь, яе затрымалі губазікаўцы, каб «разабрацца, што адбылося». Імаверна, тая антываенная акцыя адбылася яшчэ ў 2022-м — за апошнія гады ў акаўнце Ксеніі няма аніякіх згадак акцыяў або затрыманні, хоць яна вядзе сацсеткі рэгулярна.

«Праваахоўная сістэма саюзнай дзяржавы працуе без асечак», — такі подпіс у відэа, які змясціла дзяўчына з кабінета ГУБАЗіК.

Ксенію ўжо затрымлівалі ў лютым 2023-га за ролікі, прысвечаныя ПВК «Родан». Тады яе таксама змусілі запісаць відэа і адпусцілі.

У тыктоку Марук больш за 500 тысячаў падпісантаў, у інстаграме — некалькі тысячаў.

Нагадаем, Расія — гэта небяспечная краіна для беларускіх актывістаў. Беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах або пакідалі «пратэсныя» каментары, рэгулярна там затрымліваюць і дэпартуюць у Беларусь. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як надзейна пачысціць акаўнт у TikTok — падрабязны гайд

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Яшчэ аднаго беларуса дэпартуюць з Расіі за ўдзел у пратэстах. Яго проста зараз вязуць да мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28
1
мясцовы2/адказаць/
02.02.2024
Беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах або пакідалі «пратэсныя» каментары, рэгулярна там затрымліваюць і дэпартуюць у Беларусь. 

Не "рэгулярна", а "заўсёды".
3
Влад/адказаць/
02.02.2024
Ну нехай и дальше тиктоки снимает - это очень поможет в борьбе с режимом!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031