Знайсці
02.02.2024 / 18:203РусŁacБел

У Гомелі нечакана прызналі «экстрэмісцкімі» рэсурсы пра грамадскі транспарт без палітыкі

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля нечакана прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэраг транспартных тэлеграм-каналаў, частка з якіх вядзецца дзяржаўнымі ці набліжанымі да дзяржавы структурамі, піша «Вясна».

Пад забарону трапілі тэлеграм-суполкі і чаты:

«Транспорт BY» (праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй краіне, мае больш за 500 тысяч спампоўванняў у Google Play);

• «Общественный транспорт Гомеля» (Чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля);

• «Гомельский транспорт» (Інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомеля).

Ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні і ніякіх палітычных тэм там не закранаецца.

@nashaniva Цяпер нельга ўжо абмяркоўваць не толькі палітыку, але і аўтобусы #беларусь#навіны#беларусьсейчас#беларускіцікток#нашаніва#белорусы#новостибеларуси#беларусьновости#транспорт#гомель#гомельскаяобласть♬ 741 Hz. - Sound Of Nature & Albert Van Deyk

Чытайце таксама:

У Беларусі пачалі судзіць за палітыку па новым артыкуле

Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І гэта яшчэ не ўсё

Рамана Пратасевіча выдалілі са спісу экстрэмістаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
0
Вольга/адказаць/
02.02.2024
Любы рух - гэта вельмі падазроная дзейнасць, ну.
0
Проста жыхар/адказаць/
02.02.2024
Не дзіўна, у "Транспарт BY" увесь час пісалі пра ЗМЕНЫ ў РЭЖЫМЕ працы грамадскага транспарту
0
Коленька/адказаць/
02.02.2024
Чакаю, калі нарэшце прызнаюць экстрымісцкімі бацькоўскія чаты ў вайберы))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031