Знайсці
02.02.2024 / 19:0811РусŁacБел

«Зразумела, куды хачу інвеставаць энергію». Стала вядома, чым цяпер займаецца Наталля Хершэ

Былая палітзняволеная беларуска, грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ дала інтэрв'ю праекту Kyky, у якім расказала, чым цяпер, праз амаль два гады пасля вызвалення, займаецца. Аказваецца, яе ранейшае хобі неўзабаве мае стаць прафесіяй.

Фота: gofund.me

Да зняволення Наталля Хершэ працавала менеджаркай на кантролі якасці на прадпрыемстве ў адным са швейцарскіх канцэрнаў. Пасля вызвалення і вяртання ў Швейцарыю на той жа пасадзе працаваць не мела маральных сілаў, але ўладкавалася ў тым жа канцэрне на іншую пасаду. Аднак папрацавала там толькі восем месяцаў, а пасля гэтую стаўку не зацвердзілі. Зрэшты, яна не надта расстроілася, бо самой хацелася заняцца чымсьці новым.

«Цяпер увесь вольны час я аддаю маляванню. Даўно хацела пайсці ў дом састарэлых, каб пісаць партрэты пастаяльцаў. Улетку нарэшце зрабіла гэта — мне нават адразу прапанавалі зрабіць вернісаж. Яго правялі проста ў доме састарэлых.

Да гэтага рашэння я ішла доўга. Калі абапірацца на розум, то трэба мець нейкую працу з рэгулярным даходам, — праз гэтую ўстаноўку я заўсёды і вызначала сваю будучыню. Гэтым разам вырашыла: буду займацца тым, што прыносіць радасць мне і людзям», — гаворыць Наталля. 

Партрэты аўтарства Наталлі Хершэ

Раней яна малявала ў якасці хобі. Фатаграфавала калег па працы, пісала іх партрэты. Спрабавала працягваць гэта і за кратамі, але там не заўсёды былі для гэтага ўмовы, хоць некалькі партрэтаў зняволеных жанчын напісаць і нават перадаць на волю ўдалося. 

Цяпер жа

«дакладна магу сказаць, што маляванне — мая будучая прафесія. Ужо амаль гатовы мой сайт, дзе будзе спіс паслуг, якія я прапаную як мастак. Можна будзе, напрыклад, заказаць партрэт альбо папрасіць напісаць яго з натуры ў рэжыме рэальнага часу.

Яшчэ магу быць карыснай на судовых працэсах. У Швейцарыі іх нельга здымаць або фатаграфаваць, таму цікавыя для грамадскасці працэсы візуалізуюць мастакі. Варыянтаў шмат — галоўнае, што я вызначылася і зразумела, куды хачу інвеставаць энергію».

Нагадаем, што ўраджэнка Оршы Наталля Хершэ летам 2020 года прыехала са Швейцарыі на радзіму і ўзяла ўдзел у паслявыбарчых пратэстах. За тое, што падчас затрымання паспрабавала сарваць з сілавіка балаклаву, яе асудзілі на 2,5 года зняволення. Адбыць давялося 17 месяцаў, пры гэтым увесь час за кратамі Хершэ паводзіла сябе вельмі мужна і прынцыпова. Вызваліць яе ўдалося ў лютым 2022 года дзякуючы намаганням швейцарскіх дыпламатаў.

Чытайце таксама:

Наталля Хершэ наконт перамоў пра вызваленне палітвязняў: Не думаю, што гэтая ініцыятыва зыходзіць ад саміх палітвязняў

Наталлі Хершэ ўручылі прэмію «Мужнасць» швейцарскага часопіса Beobachter

«Трох маіх катоў аддалі назаўсёды». Наталля Хершэ збіраецца выкупіць аднаго з гадаванцаў

Наталля Хершэ змагла вярнуць сваю кошку

«Пад галаву часам клала абутак, бо не мела ні падушкі, ні матраца». Інтэрв'ю з Наталляй Хершэ — пра калонію, мужа і непахіснасць

Хто перамог і хто прайграў у справе вызвалення Наталлі Хершэ?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
117
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
4
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
02.02.2024
[Рэд. выдалена]
5
любитело котиков/адказаць/
03.02.2024
а як там ейныя коцікі? ці сабачкі?
3
Максим Дизайнер/адказаць/
03.02.2024
С таким пособием по безработице, плюс на двоих детей, можно инвеставаць хоть в Луну.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031