Знайсці
02.02.2024 / 23:3912РусŁacБел

Украінскія ўлады праінфармавалі адміністрацыю ЗША аб рашэнні звольніць Залужнага — The Washington Post

Прадстаўнікі Белага дома не падтрымалі і не запярэчылі планаванаму адхіленню ад пасады генерала Валерыя Залужнага, заявіўшы, што гэта суверэнны выбар прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным The Washington Post. Выданне спасылаецца на дзве крыніцы, знаёмыя з пытаннем.

Валерый Залужны. Фота: AP

«Зяленскі яшчэ не выдаў афіцыйнага ўказу, які абвяшчае пра адстаўку Залужнага, і невядома, калі гэта можа адбыцца. Папярэдняе паведамленне Вашынгтону адлюстроўвае ўплывовую ролю ЗША як самага магутнага вайсковага і палітычнага заступніка Украіны. Ранняе папярэджанне таксама дало Беламу дому магчымасць пераканаць Зяленскага перагледзець ключавое рашэнне, нават нягледзячы на тое, што ён вырашыў не рабіць гэтага», — гаворыцца ў артыкуле.

Як адзначае выданне, адстаўка Залужнага, адной з самых папулярных фігур у грамадстве, можа паўплываць на маральны дух войскаў і падарваць давер заходніх донараў. Але любы крок ЗША па аспрэчванні рашэння Зяленскага можа разглядацца як аказанне неправамернага ўплыву.

Стывен Пайфер, былы пасол ЗША ва Украіне, сказаў з гэтай нагоды: «Адчуванне расколу на самым версе ў Кіеве не ідзе на карысць Украіне, але амерыканскі ўрад не павінен у гэта ўвязвацца».

Зяленскі мог бы адкласці прыняцце пастановы на нявызначаны тэрмін, але гэта малаверагодна, кажуць людзі, знаёмыя з ягоным меркаваннем. Недавер паміж Зяленскім і Залужным узрастаў праз падазрэнні ў палітычных амбіцыях генерала, а таксама праз рознагалоссі ў ключавых пытаннях, уключаючы мабілізацыю 500 тысяч жаўнераў.

У ходзе напружанай сустрэчы ў панядзелак Залужны сцвярджаў, што навабранцы неабходныя для поспехаў на полі бою перад абліччам большай агнявой моцы і колькасці ворага. Украіне таксама неабходна падрыхтавацца да страт асабовага складу, якія, як чакаецца, будуць супастаўныя з леташнімі, сказаў ён.

На гэтай самай сустрэчы Зяленскі нібыта паведаміў Залужнаму пра ягоную адстаўку.

Чытайце таксама:

Чаму Зяленскі хоча зняць Залужнага? Чатыры прычыны

Зяленскі мае намер абвясціць аб звальненні Залужнага цягам некалькіх дзён — CNN

Заходнія медыя лічаць, што звальненне Залужнага — пытанне часу, і ацэньваюць рызыкі

У барацьбе за ініцыятыву ў вайне Залужны робіць стаўку на беспілотнікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
16
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
22
0
Калзознаму халопу/адказаць/
03.02.2024
Холоп, холоп - это твой Лукашенко, который как на побегушках летает в кремль на поклон к своему хозяину каждую неделю, он в беларуских регионах в разы реже бывает.
1
Педро Санчес/адказаць/
03.02.2024
рашызм не пройдзе, зайди на цензор нет и почитай. а тролли тупые продолжают петь осанну байдену который по сути сдал Украину.  
0
Педро Санчес/адказаць/
03.02.2024
Убрать Залужного сейчас равносильно капитуляции и сигналу в мацкву о желании начать переговоры по прекращению огня. Поздравляю украинцы, вы сделали в 2019 году правильный выбор. Похоронили Украину также как и в 1919. И не скулите о помощи, она вам не нужна.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера