Знайсці
09.02.2024 / 16:188РусŁacБел

Закрываецца расійская ботаферма, якая актыўна каментавала беларускія навіны

Арганізаваная Free Russia Foundation расійская апазіцыйная ботаферма, якая атрымала нефармальную назву «Фабрыка эльфаў», зачыніцца ў лютым, паведаміў журналіст Андрэй Захараў. Інфармацыю пацвердзіў дырэктар стратэгічнага камунікацыйнага цэнтра Фонду Ягор Куропцеў.

Ілюстрацыя: Лявон Анін / Медыязона

Захараў піша, што супрацоўнікам ботафермы, якія засталіся ў Тбілісі, нядаўна абвясцілі пра тое, што «люты павінен стаць апошнім месяцам іх працы. Адна з крыніц журналіста звязаў гэта з «адмовай грантадаўцаў фінансаваць яго», піша Медыязона.

Супрацоўнікі ботафермы каментавалі навіны пра памілаванне Рамана Пратасевіча, сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Зліты архіў з інструкцыямі прыкладамі каментароў апублікавала выданне «СВТВ».

Паводле інфармацыі выдання, па «Палітыцы Беларусі» працавала «падраздзяленне з 50 чалавек». Офісы размешчаныя ў Вільні і Тбілісі.

Чытайце таксама:

Расійская апазіцыя мае сваю ботаферму, якая каментуе і «палітыку Беларусі»

Як пакупнікоў уводзяць у зман дзякуючы фэйкавым рэйтынгам і каментарам?

Украінскія спецслужбы за месяц ліквідавалі пяць «ботафермаў» на 100 тысяч фэйкавых акаўнтаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
21
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
0
2
Цікава /адказаць/
09.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Карыта/адказаць/
09.02.2024
Поросяты, а як там жывуць цапкалаўскія “фермы”, лахцінскія?
3
Максим Дизайнер/адказаць/
09.02.2024
Невероятные,не расслабляйте булки. Не продажный Макс Дизайнер не закрылся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031