Знайсці
10.02.2024 / 15:30РусŁacБел

Мінскія ўлады запэўніваюць, што трымаюць сітуацыю з заробкамі на рыбакамбінаце на кантролі

«Людзі не пакінутыя сам-насам з праблемай», — кажа старшыня Кастрычніцкага раёна Генадзь Любатынскі.

Як зазначыў Г. Любатынскі, сталічным уладам вядома пра сітуацыю: яна знаходзіцца на пастаянным кантролі, людзі ні ў якім разе не застануцца сам-насам са сваёй праблемай. У Мінгарвыканкаме, адміністрацыі раёна і на пляцоўцы прадпрыемства ўжо праводзіліся нарады па пытанні выплаты заробку. У выніку ў канцы снежня была выплачаная частка запазычанасці. У найбліжэйшы час рашыцца пытанне, каб у поўнай меры выплаціць людзям заробленыя грошы, расказаў чыноўнік.

Г. Любатынскі ўдакладніў, што гаворка ідзе аб прыватным прадпрыемстве — таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Рыбакансервавы камбінат «Сталічны», якое з 2022 года арандуе вытворчыя плошчы і абсталяванне ў камунальнага прадпрыемства ААТ «Белрыба».

Cупрацоўнікі камбіната «Сталічны» запісалі зварот да Аляксандра Лукашэнкі, дзе наракалі, што пяць месяцаў не атрымлівалі заробку, а з 8 студзеня наогул знаходзяцца ў прастоі.

Чытайце таксама:

Работнікі мінскага рыбакансервавага камбіната не атрымліваюць пяць месяцаў заробак. Яны запісалі зварот да Лукашэнкі

Актывісткі «Руху маці — 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў за амністыю для закладчыкаў

«На жаль, такіх жудасных гісторый хапае». Супрацоўніца радзільні пра выпадак з парадзіхай у Салігорску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера