Знайсці
10.02.2024 / 20:162РусŁacБел

Урад надаў ААЦ паўнамоцтвы самастойна адключаць сувязь

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку (ААЦ) займеў паўнамоцтвы самастойна адключаць тэлекамунікацыі, вынікае з пастановы Савета міністраў № 88 ад 6 лютага. Аналагічны статус яшчэ раней займелі міністэрствы абароны, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама КДБ і памежны ды мытны камітэты, піша «Позірк».

Фота ілюстрацыйнае

Дакумент сярод іншага ўдакладняе парадак «прыярытэтнага выкарыстання, прыпынення або абмежавання выкарыстання сетак і сродкаў электрасувязі пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, увядзенні надзвычайнага або ваеннага становішча».

Статус прыярытэтнага карыстальніка азначае, што пры ўвядзенні надзвычайнага становішча аператары электрасувязі даюць доступ да сваіх сетак і сродкаў у першую чаргу «органам унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай аховы, унутраным войскам, органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях», а цяпер і ААЦ. Аператары абавязаныя аказваць ім «іншае садзейнічанне ў парадку і на ўмовах, якія вызначаюцца ў акце аб увядзенні надзвычайнага становішча».

Раней «рашэнні аб прыпыненні або абмежаванні выкарыстання сеткі электрасувязі агульнага карыстання» прымала толькі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі «на падставе звароту прыярытэтных карыстальнікаў». Цяпер такія рашэнні можа прымаць і ААЦ, прычым не чакаючы зваротаў прыярытэтных карыстальнікаў.

Створаны ў 2008 годзе Аператыўна-аналітычны цэнтр — орган, які адказвае за абарону ахоўнай інфармацыі, дзяржаўных сакрэтаў ад уцечкі па тэхнічных каналах. Гэтая структура датычная да блакавання інтэрнэту падчас масавых пратэстаў у 2020 годзе, у тым ліку на падставе яго рашэння блакаваліся рэсурсы незалежных СМІ. Мае тэхнічныя магчымасці сачыць за грамадзянамі ў інтэрнэце, кантраляваць тэлефонныя перамовы і інш.

Чытайце таксама:

Лукашысты збіраюцца змагацца з VPN і ананімайзерамі

Дамен tut.by канчаткова забралі ва ўладальнікаў

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13
0
Ёсік/адказаць/
10.02.2024
А калі шыбініцы паставіце ўжо на плошчах?
0
даведка/адказаць/
10.02.2024
Министр связи и информатизации бывший заместитель начальника ОАЦ, поэтому решили избежать бюрократии.)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера