Знайсці
11.02.2024 / 09:4815РусŁacБел

Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску

На моладзевым хакейным турніры ў Менску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш. Яны адмовіліся прымаць камандную салатніцу за 2-е месца, а таксама дэманстратыўна пакінулі на лёдзе індывідуальныя прызы. Уручаў прызы адыёзны Дзмітрый Баскаў, колішні старшыня Федэрацыі хакею Беларусі, а цяпер «сенатар». Цяпер ён пракаментаваў паводзіны расейскіх хакеістаў, піша sport5.by.

«Такое стаўленне да нашых хакеістаў і заўзятараў з боку толькі пачынаючых свой шлях у вялікі спорт пацаноў, проста недапушчальнае і супярэчыць сяброўству і падтрымцы, якія заўсёды былі паміж нашымі краінамі і народамі. 

Нешта можна спісаць на неспрактыкаванасць і эмоцыі, гарачую кроў, бо ўменне годна прайграваць і здабываць з паражэнняў правільныя ўрокі — цэлае мастацтва, і ім гэтая зборная Расеі пакуль не авалодала.

Але ў такім выпадку хочацца нагадаць трэнерам каманды: выхаваць хакеіста — гэта не толькі навучыць яго катанню і валоданню клюшкай, але і прышчапіць яму правільныя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры, што асабліва важна ў цяперашняй палітычнай сітуацыі ў спорце ў цэлым, і ў хакеі, у прыватнасці», — сказаў Дзмітрый Баскаў.

@nashaniva Расійскія хакеісты павялі сябе па-хамску #мінск#минсксейчас#лукашенко#минскновости#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#хоккей#беларусь#динамоминск♬ A Lot Of Works - Takashi Ogaki

Нагадаем, на «Чыжоўка-Арэне» ў Менску пасля перамогі моладзевай зборнай Беларусі над зборнай Расеі 6:5 госці адмовіліся ад узнагарод праз судзейства.

Чытайце таксама:

На чэмпіянаце свету з вышкі скокнуў у ваду 100-гадовы спартсмен 

На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне перамог спартсмен з зусім нечаканай краіны

11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
79
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
0
Третьяк/адказаць/
11.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Брамнічышка/адказаць/
11.02.2024
І дадаў, ..маскаляку на гіляку!
12.02.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера