Знайсці
11.02.2024 / 11:368РусŁacБел

«Дзецям тлумачаць, каб не баяліся паміраць за Радзіму». Расіянка папрасіла ў садку даваць малым менш вайсковых цацак — яе судзілі

Жыхарку Іркуцка аштрафавалі па артыкуле аб дыскрэдытацыі арміі за просьбу даваць дзецям у дзіцячым садзе паменш ваенных цацак. Данос на жанчыну зрабіла выхавальніца дзіцячага садка, піша 7х7.

Наталля водзіць у дзіцячы садок свайго сына. Неяк яна заўважыла, што ў дзіцячым садку стала занадта шмат цацак вайсковай тэматыкі, і спытала пра гэта выхавальніцу. Тая адказала, што гэтыя цацкі неабходныя для патрыятычнага выхавання дзяцей, пішуць «Людзі Байкала».

«Дзецям тлумачаць, што ім неабходна служыць у войску і ваяваць, каб не баяліся паміраць за Радзіму», — патлумачыла супрацоўніца дзіцячага садка.

На судзе выхавальніца прадставіла іншую версію таго, што адбылося. Паводле яе слоў, Наталля зайшла ў садок і, «паглядзеўшы на партрэт прэзідэнта Пуціна, абразліва выказалася ў яго адрас, казала, што Расея напала на Украіну, і таму там гінуць мірныя людзі». Суд прызнаў Наталлю вінаватай і прызначыў штраф у 35 тысяч расійскіх рублёў (каля 400 даляраў).

Чытайце таксама:

Фанаты сербскай «Црвены Звезды» размахвалі расійскімі сцягамі на трыбунах падчас матча чэмпіянату краіны

Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна

У Башкартастане зарэзервавалі 2,5 мільёна месцаў для беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
35
0
Бобр/адказаць/
11.02.2024
Русский ХАМАС
0
Бабёр/адказаць/
11.02.2024
Обычная семья белорусов - рабочие и в прошлом коммунисты, Гатовы паўзті туды на каленях за картай паляка як завяшчаў Фелікс Эдмундавіч? Бачу што патрыёты.
0
Ёсік/адказаць/
11.02.2024
Обычная семья белорусов - рабочие и в прошлом коммунисты, а чым Польшча тваім дзеткам не дагадзіла, візу не дала, што мусаўцы, якія зьдзекваюцца над беларусамі?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031