Знайсці
11.02.2024 / 15:433РусŁacБел

Сяргей Наеў даведаўся пра сваё звальненне з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі УСУ са СМІ

Сёння былі апублікаваныя ўказы пра новыя прызначэнні ў кіраўніцтве УСУ. Сяргей Наеў быў звольнены з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі УСУ. Замест яго прызначаны генерал-лейтэнант Юрый Содаль.

Сяргей Наеў напісаў, што пра сваё звальненне даведаўся са сродкаў масавай інфармацыі. 

Ён выказаў падзяку «ўсім генералам, афіцэрам, сяржантам і салдатам за самаадданую службу, за зладжаную працу і сумесныя намаганні, за давер і падтрымку», «усім украінцам за патрыятызм і значную дапамогу нашаму войску».

«Ваша нязломная вера ва Узброеныя Сілы Украіны дадае сіл і натхнення на далейшую барацьбу з праціўнікам. Рухаемся далей! Слава Украіне!» — напісаў ён. 

Сяргей Наеў быў камандуючым Абʼяднанымі сіламі з 2020 года.

8 лютага Уладзімір Зяленскі абʼявіў аб рэфармаванні кіруючага складу УСУ. У той жа дзень пасаду галоўнакамандуючага УСУ пакінуў Валерый Залужны. На яго месца быў прызначаны Аляксандр Сырскі.

Чытайце таксама:

Зяленскі прызначыў камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ замест Сырскага

«Маюць каласальны вопыт, які паскорыць перамогу Украіны». Украінская армія працягвае абнаўляць кіраўніцтва

Аляксандр Сырскі расказаў, за кошт чаго збіраецца перамагаць у вайне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
5
1
Дзіма/адказаць/
11.02.2024
А цяпер глядзіце, што будзе адбывацца да лістапада.
1
бабруйчанін/адказаць/
11.02.2024
107 пацверджанне Дзе як хто якія чыннікі дзля прынняцця рашэнняу в Украіне Сення Зараз? З кім аб чым дамауляцца і паасля чакаць выканання дамоуленнасцей ??
0
Maximus /адказаць/
11.02.2024
Военный такого ранга узнает о своем увольнении из СМИ! Скажите, что это не дичь. КлаВан творит несусветную дикость. Не спроста Макрон отменил визит в Украину. Куда ехать? К кому? С кем и о чем говорить?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031