Знайсці
11.02.2024 / 17:5724РусŁacБел

Новы камандуючы тэрабаронай Украіны кіраваў унутранымі войскамі пры разгоне Майдана

Камандуючым войскамі тэрытарыяльнай абароны Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў Ігара Плахуту. На час Рэвалюцыі Годнасці той працаваў у МУС і кіраваў сіламі ўнутраных войск падчас разгону Майдана, піша «Украінская праўда».

Фота: УНІАН

Уначы 10 снежня 2013 года праваахоўнікі зачысцілі ўрадавы квартал ад барыкад Еўрамайдана. Пазней Плахута, у той час начальнік упраўлення Паўднёвага тэрытарыяльнага камандавання ўнутраных войскаў МУС, заявіў, што для расчысткі вуліц прыцягнулі каля 400 байцоў Унутраных войскаў і спецатрада «Беркут».

Паводле яго слоў, «людзі ў чорным, якія разбіралі барыкады, былі камунальнікамі».

Тады ж Плахута даваў справаздачу аб нібыта двух пацярпелых «беркутаўцах».

21 студзеня 2014 года, як пісалі СМІ, сілавік выйшаў да мітынгоўцаў для перамоваў, і што гэта быў менавіта дзейны камандуючы войскамі тэрытарыяльнай абароны.

У 2005-2008 гадах Плахута служыў камандзірам асобнай прэзідэнцкай брыгады.

Па стане на 2009 год быў камандзірам 169-га навучальнага цэнтра. Пасля — начальнікам упраўлення Паўднёвага тэрытарыяльнага камандавання ўнутраных войскаў МУС.

Раней сілы тэрытарыяльнай абароны ўзначальваў Анатоль Баргілевіч (яго прызначылі галоўным у Генштаб УСУ).

Чытайце таксама:

Сяргей Наеў даведаўся пра сваё звальненне з пасады камандуючага Абʼяднанымі сіламі УСУ з СМІ

Яшчэ адны кадравыя перастаноўкі ва ўкраінскім войску

Зяленскі прысвоіў Залужнаму званне Героя Украіны

Што вядома пра Сырскага, які замяніў генерала Залужнага 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
13
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
12.02.2024
Ганьба канешне, раскажы пра здраднікаў і безхрыбетнікаў Севярынцу, Дашкевічу, Статкевічу і тысячам іншых палітвязняў, партызанам якім калені прастрэлілі, раскажы каліноўцам. Цікава будзе паглядзець на гэта, тым больш што ёсьць падозра што ты сам не з акопу гэтую лухту напісаў, дзіва што не на языке. Таксама нагадаю табе што ніводзін нават калябарант, ніводная беларуская ракета не ўдарылі па Украіне, і ў той жа момант цэлыя арміі так званых лнр-днр ваююць сёньня супраць Украіны, прынамсі мільён украінцаў зараз на рашцы спакойна працуюць сабе на акупантаў. І гэта не парады, а факты якія ўкраінцы спрабуюць ігнараваць, што звычайна дрэнна заканчваецца
0
Харошы рускі фертылайзер/адказаць/
12.02.2024
Вася, Ня трэба спяшацца, хай яшчэ паляжаць, папрацуюць.
0
Харошы рускі фертылайзер/адказаць/
12.02.2024
Ганьба канешне, А хто здаў Бердзянск? Мо таксама беларусы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031