Знайсці
12.02.2024 / 10:44РусŁacБел

У Сірыі рыхтуюць аператараў дронаў для вайны супраць Украіны — ГУР

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны сцвярджае, што ў Сірыі рыхтуюць расейскіх аператараў БПЛА іранскай вытворчасці. Вучэнні праводзяць ліванскія і іранскія спецыялісты на тэрыторыі сірыйскага вайсковага аэрадрома Шайрат.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: militarytimes.com

Навучальны курс прадугледжвае навучанне кіраваннем БПЛА Shahed-136 і Ababil-3, а таксама дыстанцыйна кіраваным самалётам Raad. 

Разам з расейцамі навучанне праходзяць сірыйцы, якіх Масква плануе задзейнічаць у вайне супраць Украіны як аператараў БПЛА, піша ГУР.

Чытайце таксама:

«Украіна будзе вымушана сесці за стол перамоваў. Контрнаступ ніводнага з бакоў немагчымы» — польскі аналітык

У Расіі пераследуюць за «дзяржздраду» распрацоўшчыкаў гіпергукавых тэхналогій

Украіна ўжо сёння можа атрымаць ад ЗША высокадакладныя кіраваныя бомбы GLSDB — Politico

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031