Знайсці
12.02.2024 / 16:251РусŁacБел

Стала вядома, як затрымлівалі магілёўскага журналіста Яўгена Глушкова

Паводле інфармацыі Mayday team, Глушкова затрымалі ў пачатку студзеня пры дапамозе штурму, паколькі мужчына не адчыніў дзверы сілавікам. Яго выцягнулі на вуліцу проста ў тым адзенні, у якім ён знаходзіўся дома.

Ёсць звесткі, што крымінальная справа заведзеная ў дачыненні Глушкова за журналісцкую дзейнасць. Меркаваны артыкул, па якім яго збіраюцца судзіць — 361-1 КК РБ (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Апошні раз Глушкоў звязваўся са знаёмымі 4 студзеня, пасля гэтага ён знік — дома не з'яўляўся, нікому не пісаў і не стэлефаноўваўся. Пазней стала вядома, што ён затрыманы.

Яўген Глушкоў — магілёўскі журналіст, у 1990-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з рознымі гарадскімі парталамі.

Чытайце таксама:

Маці экс-палітвязня, якая з’ехала ў Вільню, праз Viber асудзілі за Е-дастаўку. Працэс быў незвычайным з усіх бакоў

Блогерка Вольга Такарчук, якая тэрмінова з'ехала з Беларусі з бацькам, просіць аб дапамозе

Асуджанаму на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязню хочуць дадаткова ўзмацніць рэжым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
0
Хуч /адказаць/
12.02.2024
Паскуды.Чалавек толькі зьехаць хацеў. Казаў мне, што робіць пашпарт. І яшчэ казаў, што ў выпадку арышту абвесьціць галадоўку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031