Знайсці
12.02.2024 / 16:36РусŁacБел

Памёр Міхаіл Фейман

На 73-м годзе жыцця памёр былы галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе, заслужаны трэнер Беларусі Міхаіл Фейман. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце клуба «Гарызонт».

Міхаіл Фейман — ураджэнец Магілёва. У 2010-2011 гадах ён быў галоўным трэнерам мужчынскай нацыянальнай зборнай па баскетболе.

Таксама ён у розны час працаваў з наймацнейшымі камандамі з чэмпіянату Беларусі: РШВСМ, «Гродна-93», »Віталюр». Тройчы кіраваныя ім клубы станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў.

Адзначаецца, што апошнім часам ён змагаўся з цяжкім захворваннем.

Чытайце таксама:

Памёр Андрэй Бусень

Памерла Алена Сафронава

Памёр былы гендырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера