Знайсці
12.02.2024 / 17:378РусŁacБел

П'яны мінчук пабіўся з агітацыйным стэндам

Следчы камітэт паведаміў, што ноччу 9 лютага 36-гадовы нецвярозы жыхар Мінска ішоў паблізу крамы па вуліцы Прытыцкага і ўступіў у канфлікт з агітацыйным стэндам, які стаяў непадалёк.

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі прэс-службы Следчага камітэта, чалавек «без усялякай на тое прычыны падышоў да інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і ўдарыў па ім кулаком. Пасля чаго схаваўся».

Неўзабаве мужчыну затрымалі, матываў свайго ўчынку ён патлумачыць не змог. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса РБ.

Чытайце таксама:

У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў праз лаўку

16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры

У Баранавічах адарвалі вусы булгакаўскаму кату

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
1
стендапер/адказаць/
12.02.2024
Обходите эти стенды на расстоянии, не сморкайтесь рядом. Каждый из них размещен под круглосуточным обзором видеокамеры.
0
Добрая ілюстрацыя/адказаць/
13.02.2024
Як беларускі народ успрымае рэжымныя "выборы" — Сьледчы Камітэт апублікаваў відэа-ілюстрацыю стаўленьня беларусаў да лукашысцкіх мерапрыемстваў.
0
Добрая ілюстрацыя/адказаць/
13.02.2024
Пры гэтым лукашысты робяць свой цырк пад назвай "выбары" з "кандыдатамі"- папугаямі, якія ў тэлевізары агучваюць аднолькавы тэкст з аднолькавымі выразамі твараў, а Карпянкоў рыхтуе вагнераўцаў страляць у беларускі народ за "адміністрацыйныя парушэнні" на выбарчых участках - на поўным сур'ёзе і на цвярозую галаву! І лічаць тое, што робяць,...нармальным....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031