Знайсці
12.02.2024 / 17:562РусŁacБел

У Мінску заўзятара затрымалі за «пікетаванне» на выхадзе з хакейнага матчу

Згодна з пратаколам, мужчына быў затрыманы ў сярэдзіне студзеня каля 22.00 на тэрыторыі, прылеглай да комплексу «Мінск-Арэна», бо прыняў удзел «у несанкцыянаваным пікетаванні без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама, з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў, падчас якога выкрыкваў лозунг ** *» (што за лозунг, не раскрываецца).

На судзе мінчук пацвердзіў, што пасля хакейнага матча выгукнуў лозунг, знаходзячыся на вуліцы ля «Мінск-Арэны». Ён цалкам прызнаў віну і «раскаяўся». У якасці сведкі яго дзеянняў выступіў міліцыянер, піша «Вясна».

Мужчыну прызналі вінаватым у парушэнні ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парадак правядзення масавых мерапрыемстваў) і адправілі пад адміністрацыйны арышт на 13 сутак.

Чытайце таксама:

Стала вядома, як затрымлівалі магілёўскага журналіста Яўгена Глушкова

Маці экс-палітвязня, якая з’ехала ў Вільню, праз вайбер асудзілі за Едастаўку. Працэс быў незвычайным з усіх бакоў

Блогерка Вольга Такарчук, якая тэрмінова з'ехала з Беларусі з бацькам, просіць аб дапамозе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
пагроза рэжыму/адказаць/
12.02.2024
Няма чаго прыстойным людзям рабіць на тым хакеі, дзе забойцы
0
Валенты/адказаць/
12.02.2024
Тутака надоечы пісалі, што расейскія фанаты расейскай гандбольнай каманды прайшліся па Менску калонай са сцягамі і песнямі, і ім за гэта нічога не было. Вось такая розніца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031