Знайсці
12.02.2024 / 19:30РусŁacБел

У Брэсце зробяць хаб па продажы тавараў з Кітая

Увесну гэтага года ў Брэсце пачнуць працу над хабам па продажы кітайскіх тавараў, паведаміла прэс-служба Брэсцкага гарвыканкама.

Здымак ілюстрацыйны

Пляцоўкай для хаба абраны «Брэстмаш» — вытворца тэхналагічнага абсталявання для прадпрыемстваў розных галін. У пачатку лютага першы намеснік старшыні гарвыканкама Юрый Клімаховіч і кіраўніцтва ААТ «Брэстмаш» правялі прадметныя перамовы адносна гэтага з прадстаўнікамі кітайскіх кампаній.

Плануецца, што ў хабе будуць самыя розныя тавары: пачынаючы ад упрыгожванняў для навагодняй ялінкі і заканчваючы прадукцыяй аўтапрама. На атрыманыя грошы кітайскі бок будзе імпартаваць з Беларусі мяса і малочныя прадукты.

Паводле звестак Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая, за студзень — лістапад 2023 года Беларусь паставіла ў гэту краіну малочнай прадукцыі амаль на 53 млн даляраў. Больш за ўсё экспартуецца туды сухога малака.

Чытайце таксама:

Ажыў калійны даўгабуд у Любанскім раёне, які будаваў Гуцэрыеў

Каранік запісаў віншаванне з кітайскім Новым годам у кампаніі ігуаны

Важны кітайскі банк спыніў аперацыі з Беларуссю і Расіяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031