Знайсці
13.02.2024 / 09:511РусŁacБел

Сацсеткі ахапіў «тэст апельсінавай лупіны», які правярае адносіны з партнёрам на трываласць

Тэст вызначае, ці гатовы рамантычны партнёр зрабіць для вас нейкія прыемныя дробязі — нават калі вы маглі б зрабіць іх і самі.

Фота: Pixabay

Парада для ўсіх закаханых: калі ваш партнёр просіць пачысціць яму апельсін, проста зрабіце гэта. Бо гэта можа быць не проста просьба, але і праверка, якая сведчыць пра тое, што калі вы гатовы запэцкаць рукі апельсінавым ці мандарынавым сокам, то, відавочна, клапоціцеся пра свайго каханага ці каханую.

У хэштэга #orangepeeltheory больш за 33 мільёнаў праглядаў у тыктоку і ён працягвае набіраць абароты ў інтэрнэце, у тым ліку ў інстаграме: карыстальнікі публікуюць відэа з поспехамі і няўдачамі сваіх партнёраў. Многія відэа даюць магчымасць людзям пахваліцца сваімі стасункамі ў інтэрнэце.

Відэа звычайна пачынаюцца з таго, што дзяўчына просіць у свайго хлопца абабраць ёй апельсін. У ідэале яго адказ: «Так, дарагая». Ён спыняе ўсе свае справы, нават калі заняты працай ці спяшаецца, і неўзабаве працягвае абабраны цытрусавы. Нечыя хлопцы раскладваюць долькі ў пацешнай форме, напрыклад, у выглядзе сонца ці смешнай пыскі.

@cynthiamhuang hes so over my tiktok tests/pranks lol but green flags all aroumd❤️ #orangepeel#orangepeeltheory#orangepeeltheoryexplained#husbandandwife#husbandwifecomedy#husbandsoftiktok#besthusband#fyp#trendingvideo#trendingtiktok#tiktoktrend#tiktoktrends♬ original sound - Cynthia Huang Wang

Ёсць таксама тэст с птушкамі, калі адзін з партнёраў заўважае птушку ў акне і прапануе свайму каханаму ці каханай падысці і паглядзець. Няздольнасць гэта зрабіць азначае, што партнёр не мае цікавасці да дробязяў, якія важныя для іншага чалавека.

Яшчэ ёсць тэст з кетчупам: чалавек наўмысна пралівае крыху кетчупу на стойку і просіць партнёра прыбраць гэта. Вынікі неадназначныя. Некаторыя партнёры стаяць і недаверліва глядзяць на кетчуп, іншыя прыбіраюць яго папяровымі ручнікамі.

Большасць гэтых тэстаў насамрэч не ёсць доказам сапраўднай прыхільнасці вашага партнёра, але ўсё адно яны займелі вялікую папулярнасць, бо, у адрозненне ад анлайн-апытанняў і анкет у часопісах тыпу Cosmo, разгортваюцца ў рэальным жыцці.

Хоць канцэпцыя тэстаў базуецца на жаданні зрабіць нешта для партнёра, яе можна выкарыстоўваць як маніпуляцыю і вырываць з кантэксту, цытуе WSJ экспертку па адносінах Лорэл Хаус. Яна засцерагае ад занадта вялікага даверу да гэтых відэавыпрабаванняў.

Кожныя адносіны ўнікальныя, са сваёй версіяй абабранага апельсіна.

«Важней усведамляць тыя дробязі, якія вы робіць адно для аднаго ў вашых канкрэтных адносінах натуральна і нязмушана, а не тыя прыемнасці, якія адбываюцца ў адносінах іншых людзей», — кажа экспертка.

Так, напрыклад, не заўсёды партнёр можа належным чынам прайсці тэст на птушак — у пэўнай сітуацыі ён можа падысці да акна, а ў іншай — не, бо ў яго могуць быць свае важныя думкі. Поспех ці няўдача не азначаюць, што гэта добра ці дрэнна.

Якім бы ні быў вынік тэсту апельсінавай лупіны, ён можа стаць магчымасцю пачаць размову на тэму, чаго мы хочам адно ад аднаго і што робіць нас шчаслівымі, — размову ў спакойнай і добразычлівай манеры. У ёй можна прагаварыць, як наладзіць свае стасункі так, каб прыемныя рэчы ў іх працягвалі адбывацца.

Калі для вас важна, каб ваш партнёр дэманстраваў свой клопат пра вас тым, што абіраў вам апельсін, купляў вашу любімую ежу ці забіраў з працы на машыне, трэба пра гэта дамовіцца і ўключыць гэта ў свой паўсядзённы досвед.

Чытайце таксама:

Правіла «2-2-2» — простая канцэпцыя шчаслівых адносін

На любы бюджэт: 10 небанальных падарункаў да Дня закаханых

«Косткі ад рыбы на талерцы ён складаў акуратнай ялінкай». Беларусы расказалі, што іх раз'юшвае ў партнёрах

«У мяне не было сэксу два гады, нягледзячы на колькасць ахвотных са мной пераспаць». Беларуска расказала, чаму жыве без інтыму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
15
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Привет, Анжела/адказаць/
17.02.2024
Попросил подругу собрать барабан. Всего то и делов - вставить шесть патронов, дело 10 секунд. Но неееет, не захотела. Ну и хрен с тобой!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930