Знайсці
13.02.2024 / 15:4134РусŁacБел

На Нямізе ўтварылася кіламетровая чарга ФОТАФАКТ

Апошнія пару дзён мінчане назіраюць неўласцівую для цэнтра горада карціну: на Нямізе з раніцы да вечара стаіць вялізная чарга, якая расцягнулася на цэлы квартал. У Свята-Духаў кафедральны сабор прывезлі адну з галоўных праваслаўных рэліквій — пояс Прасвятой Багародзіцы, піша Onliner.by

Фота: People.onliner.by

Паводле падання, Дзева Марыя выткала гэты пояс з вярблюджай воўны і напярэдадні сваёй смерці аддала апосталу Фаме. Вернікі лічаць, што рэліквія валодае гаючымі ўласцівасцямі. Яшчэ ў часы Канстанцінопаля гэты пояс нібыта дапамог вылечыць жонку імператара Льва Мудрага ад невядомага цяжкага захворвання. У падзяку жанчына расшыла пояс залатой ніткай.

@nashaniva Куды стаяць усе гэтыя людзі? #беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#немига#минсксейчас#церковь♬ Cute background music for kids(951274) - dama

Фота: People.onliner.by

З цягам часу пояс быў падзелены на некалькі частак, адна з якіх засталася на вечнае захоўванне ў Казанскім кафедральным саборы ў Санкт-Пецярбургу. Менавіта яе і прывезлі ў Мінск.

Фота: People.onliner.by

Валанцёры адзначаюць, што такія чэргі былі і ў папярэднія дні. Рэліквія будзе знаходзіцца ў саборы да 15 лютага.

Фота: People.onliner.by

Фота: People.onliner.by

Чытайце таксама:

6 наіўных пытанняў пра хрысціянскую традыцыю шанавання мошчаў

Мошчы «распятага хлопчыка», якога для антысеміцкай прапаганды выкарыстоўвалі нацысты, прывезлі ў Гомель

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
59
Ха-ха
11
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2
1
К.Базилио./адказаць/
13.02.2024
Пока живут на свете дураки обманом жить нам стало быть с руки.
4
Пяруну всемогущий/адказаць/
14.02.2024
Томаса ў "рпц"-нквд НЯМА , Наши истоки - это язычество. Гораздо честнее, не надо кормить всю эту поповскую шушеру, помолился Пяруну и добра.)
0
Пераможцы/адказаць/
18.02.2024
Пераможцы стаяць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера