Знайсці
13.02.2024 / 20:023РусŁacБел

У беларускіх вадаёмах стала масава дохнуць папулярная рыба. У чым прычына?

У Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету заявілі, што ў апошнія гады ў Беларусі вясной і летам пачасціліся выпадкі масавай гібелі сярэбранага карася. Вызначылі і верагодную прычыну такой з'явы, а цяпер думаюць, як праблему вырашыць.

Сярэбраны карась

У інспекцыі паведамілі, што прычынай масавай гібелі гэтага віду рыб, як паказала даследаванне некалькіх вадаёмаў, аказалася, па-першае, што яе занадта шмат, а па-другое — што сярод такіх карасёў шмат старых рыбін.

«Сярод загінулых асобін пераважалі групы старэйшага ўзросту. Такі фактар, на думку навукоўцаў, можа тлумачыцца як біялагічнымі асаблівасцямі гэтага віду, так і структурнымі перабудовамі ў складзе рыбнага статка, выкліканымі нарошчваннем іхтыямасы карася сярэбранага ў рыбалоўных угоддзях», — так ахарактарызавалі праблему ў інспекцыі.

Каб даць праблеме рады, у Дзяржінспекцыі вырашылі абмежаваць далейшае засяленне сярэбранага карася ў вадаёмы. Акрамя таго, разглядаецца магчымасць зняць абмежаванні на лоўлю гэтага віду карася па вазе і колькасці для рыбаловаў-аматараў.

Увогуле ў беларускіх вадаёмах жывуць два віды карасёў: звычайны (залаты) і сярэбраны. Першы — абарыгенны прадстаўнік нашай іхтыяфаўны, а другі быў заселены ў канцы 1940-х гадоў і паспяхова акліматызаваўся. Цяпер перасяленец ужо і пераўзыходзіць па колькасці карася звычайнага.

@nashaniva Гісторыя жыцця простага беларускага рыбака #рыбалка#беларусь#новостибеларуси#женарыбака#беларусы#нашаніва♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Чытайце таксама:

Якая сувязь паміж БелАЭС і атлантычным ласосем? Аказваецца, самая непасрэдная

У Барысаўскім раёне рыбак злавіў вялізнага шчупака ФОТАФАКТ

У цэнтры Мінска рыбак вылавіў 15-кілаграмовага таўсталобіка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
3
13.02.2024
У мінулую пятніцу вывудзіў такога, вагою 2.3 кг., хаця й кажуць, што зімою ён ня ловіцца. Магчыма, што выпадкова.
13.02.2024
Во рыбаки удивятся выводам академиков! Оказывается караси дохнут потому, что их слишком много. Бу-га-га! И новояз понравился, прямо как в орде: "наращивание биомассы".
1
Maximus /адказаць/
13.02.2024
Чел, согласен. 👍 ,,Академики" для галочки несут откровенный бред. Но удивляться не стоит. Все закономерно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера