Знайсці
14.02.2024 / 15:34РусŁacБел

Памёр аўтар легендарнай музыкі з мультфільма «Ну, пачакай!». Гэта быў венгерскі музыкант і дырыжор

Гэту музыку ведаў кожны ў савецкім маленстве.

Тамаш Дэак. Фота: Wikimedia Commons

12 лютага ў Будапешце памёр венгерскі музыкант, джазавы трубач, кампазітар, дырыжор, хітмэйкер Тамаш Дэак, піша Расійская газета.

На прасторах былога СССР Дэак у першую чаргу вядомы музыкай, якая гучыць у «Ну, пачакай!»: яго «Водныя лыжы» (Vizisi, 1968 год) граюць на застаўцы легендарнага мульціка і ў серыях 1969—2017 гадоў, і ў перазапуску 2021-га — у новай аранжыроўцы.

Усяго ж у фільма– і сцэнаграфіі артыста больш за 120 пунктаў: даволі знакамітая «Пастка для котак» (або «Горад котак») 1986-га, венгерскі серыял 1960-1970-х «Густаў» і найпапулярная венгерская ж «Сям'я Мезга», тэлешоу, кіно, балеты.

Тамаш Дэак нарадзіўся ў 1928 годзе ў Секешфехервары. На трубе навучыўся граць самастойна. З 1964-га — бэндлідэр Deák Big Band. У 1959-1964-м працаваў на венгерскім радыё. З 1969-м выкладаў на джазавым аддзяленні музычнай акадэміі.

Чытайце таксама:

Памёр Міхаіл Фейман

У Інданезіі ў футбаліста ўдарыла маланка проста падчас матчу ВІДЭА

У Нямеччыне забілі 17-гадовага ўкраінскага баскетбаліста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031