Знайсці
03.03.2024 / 10:3910РусŁacБел

«З 3 па 6 клас насіў заплечнік аднакласніцы». Гісторыі людзей, у якіх ніколі не было сур’ёзных адносін

Як гэта — жыць, калі твае аднакласнікі ўжо нават не па адным разе паспелі схадзіць у ЗАГС, а ў цябе ніколі не было сур’ёзных адносін? «Наша Ніва» папрасіла двух людзей падзяліцца ўласным досведам.

Ілюстрацыйны здымак

«Не камплексаваў, што не бегаў па спатканнях»

Уладзіславу 32 гады і ён жартуе, што яго самыя сур’ёзныя адносіны былі ў школьныя гады.

− З трэцяга па шосты клас я насіў адной дзяўчыне заплечнік са школы да дому. Яна сапраўды мне вельмі падабалася. Але як ёй было даць гэта зразумець у такім узросце? Неяк пачуў, што мама разам з сяброўкай успамінала, як ім хлопцы заплечнікі насілі. Вырашыў, што цалкам сабе варыянт. Амаль тры гады кожны дзень праводзіў аднакласніцу да дома. Увесь клас лічыў нас парачкай. У сёмым класе мы некалькі разоў схадзілі ў кіно з кампаніяй. А потым я нешта разгубіўся.

Цягаць заплечнік мне ўжо здавалася крыху дзіўным. Таму я зрабіў перапынак на падумаць. А дзяўчына за гэты час пачала сустракацца з хлопцам з суседняй школы. Так скончыліся мае самыя доўгія адносіны.

Хлопец кажа, што ў старэйшай школе вырашыў засяродзіцца на вучобе, каб паступіць на бюджэт на тую спецыяльнасць, якую хочацца. Але сярод яго знаёмых шмат хто так рабіў — спачатку ўрокі ў школе, потым шматлікія рэпетытары, потым да ночы хатнія заданні. Таму Уладзіслаў кажа, што не камплексаваў з-за таго, што не бегаў па спатканнях.

− Калі я вучыўся ва ўніверсітэце, то час ад часу хадзіў на розныя тусы, дзе былі, канешне, і дзяўчаты. Але ўжо на другім курсе ў мяне цяжка захварэла маці, мне прыйшлося перайсці на завочнае, каб яе даглядаць. Зразумела, што на нейкія адносіны зноў не было ні сіл, ні жадання. Сябры казалі, што трэба хуценька ажаніцца — і няхай жонка дапамагае даглядаць маці. Тата мой нават так казаў. Але я лічыў, што гэта несумленна ў адносінах да дзяўчыны. Чаму хтосьці павінен марнаваць сваю маладосць за догляд маёй мамы?

Калі маці Уладзіслава памерла, ён праз некаторы час пачаў спрабаваць завесці сур’ёзныя адносіны, але кажа, што ўсё не тое.

— Так, я перыядычна запрашаю дзяўчат разам выпіць кавы. Але праз некалькі сустрэч звычайна разумею, што ў доўгатэрміновай перспектыве не бачу нас разам. Навошта тады марнаваць час адно аднаго? Я сапраўды хачу сур’ёзных адносін. Але ж не гатовы маральна прымушаць сябе камунікаваць з дзяўчынай месяц-два-паўгода, спадзеючыся, што ў нейкі момант зразумею, што закахаўся.

Мне здаецца, «хімія» ці ёсць адразу, ці не. У мяне былі сябры, якія ажаніліся толькі таму, што бацькі казалі «нам трэба ўнукаў!». Цяпер некаторыя з іх ужо развяліся. Я так дакладна не хачу.

Уладзіслаў кажа, што ён не сумуе, бо ў яго ёсць хобі, якія займаюць шмат часу — а вось на тое, каб сумаваць на канапе часу няма.

— Нехта з маіх сяброў лічыць, што праблема ў тым, што ў мяне была вельмі добрая маці і я хачу адшукаць такую ж ідэальную дзяўчыну. Цалкам верагодна. Але быць разам с кімсьці толькі таму, што так трэба (дарэчы, каму трэба?) я дакладна не хачу.

Хлопец прызнаецца, што быў перыяд, калі ён пакупаў сэкс за грошы.

— Я нават ганарыўся тым, што мой даход дазваляе мне гэта рабіць. Але ж цяпер усё гэта ўжо не так прываблівае. Калі што, ёсць порна.

Тата Уладзіслава кажа, што яму трэба ўсё ж завесці дзіця з кімсьці, але той не пагаджаецца.

— Па-першае, я не лічу свае гены нейкімі ўнікальнымі, каб турбавацца праз тое, што іх ніхто не атрымае. Па-другое, тата — гэта нешта большае, чым проста чалавек, які паўдзельнічаў у зачацці. Дзіцём трэба займацца, а я да гэтага цяпер не гатовы. Зрабіць дзіця і знікнуць за гарызонтам, а потым думаць, што, вось як добра, недзе расце мой сын ці дачка, для мяне непрымальны варыянт. Але ж у мяне ўсё ж ёсць час гадоў да 50 падумаць на гэту тэму. Я ўсё ж спадзяюся сустрэць сапраўднае каханне. Як бы наіўна гэта ні гучала.

«Пачала думаць, што мне проста не падыходзяць беларускія мужчыны»

Дзіяне 37 гадоў і сваю прычыну пазбягання сур’ёзных адносін яна змагла зразумець дзякуючы працы з псіхолагам.

І гэта прычына — такафобія. А гаворачы простай мовай — панічны страх цяжарнасці і родаў.

— Як мантру паўтараю словы сябровак: «Гэты цуд, што ўва мне 9 месяцаў будзе жыць маленькі чалавечак, ён будзе чуць, як б'ецца маё сэрца знутры…» Аднак гэта ні кропелькі не дапамагае. Як падумаю пра «ўнутры», так адразу фільмы жахаў у галаву лезуць: хтосьці будзе варушыцца ўва мне! Я панічна баюся саміх родаў. Каб супакоіцца, праглядзела мільён відэазапісаў працэсу. Стала толькі горш. Гэта ж жудасна балюча! Хоць ты адразу кесарава прасі. Але ў выпадку кесарава складаны перыяд аднаўлення — я бачыла, як цяжка было маёй сяброўцы. Гэта значыць, як ні круці, пасля цяжарнасці будзе дрэнна. І гэтага я таксама баюся.

Дзіяна кажа, што амаль усё жыццё неўсвядомлена імкнулася пазбягаць мужчын. Нягледзячы на тое, што яна марыць выйсці замуж. Але любыя адносіны заўсёды шлі па адным сцэнарыі: як толькі ўсё станавілася больш-менш сур’ёзна, дзяўчына вырашала іх спыніць.

— У нейкі момант я пачала думаць, што мне проста не падыходзяць беларускія мужчыны. Я стала перапісвацца з мужчынамі з іншых краін. Але зразумела, што ўсе мае адносіны віртуальныя. І ўсё ж нешта з гэтым не тое.

Жанчына прызнаецца, што, дзякуючы падтрымцы сяброўкі, яна ўсё ж вырашыла звярнуцца да псіхолага.

— Толькі пасля я зразумела, што гэта мая такафобія перашкаджае мне ў асабістым жыцці. Таму што я падсвядома выбудоўвала ланцужок: сур'ёзныя адносіны — шлюб — роды. А родаў я баюся. Ужо больш за год я працую са сваёй такафобіяй. Вырашыла засяродзіцца на гэтым. Не магу сказаць, што ёсць асаблівыя дасягненні. Псіхалагіня рэкамендавала мне пагаварыць з сяброўкамі, у якіх ёсць пазітыўны досвед родаў. Але яго ж у беларускіх радзільных дамах ні ў каго няма! Як пачнеш пытаць, так табе суцэльныя кашмары расказваюць. Тут, можа, толькі ў Дар'і Домрачавай пазітыўны досвед ёсць — але я з ёй не знаёмая.

Чытайце таксама:

«Праз трывожнасць набрала 30 кілаграмаў». Чаму некаторыя жанчыны панічна баяцца нараджаць і што з гэтым рабіць

«Маці зайшла ў пакой спытаць, што я хачу на сняданак, а мы з дзяўчынай голыя». Як гэта — жыць з бацькамі, калі табе за 30? 

«Пачуццю гумару і прыгажосці дзіцяці будуць зайздросціць вашы сяброўкі і чужыя дзеці». Як я шукала донара, каб зацяжарыць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
2
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.03.2024
а ўвогуле, ЯНКА, ідэя ваша цікавая канечне. думаю, мужу (атеисту-коммунисту, как его называет Дизайнер) павінна спадабацца) увогуле, ва ўсіх жа камуністаў нармальных былі спонсары. і ўсё такое)

дарэчы, ЯНКА, сёння ўзгадвала JINJER ... а гэта дзякуючы менавіта вам пра яе (іх) узнала. і мужу падказала. ён у захапленні) вы тады больш гуртоў называлі з жаночым гроўлінгам, але запомніла гэты. і таму яшчэ падабаецца, што... блізка. Танюшка из Горловки, як заве яе муж. у ейных спевах, ейнай энергетыцы нібы боль той шматпакутнай зямлі...
0
ЯНКА/адказаць/
03.03.2024
дочка Максима Дизайнера, так, дзякуй. Ёсьць яшчэ цудоўная Хель Багданава з Украіны, якая таксама сьпявае з выкарыстаньнем гроўла.
0
настаўніца-прастытутка 1 класу 'для тых, каму за 30'/адказаць/
04.03.2024
состоялся очередной раз почти откровенный разговор (ну все с тем же любимым Дизайнера моим мужем), в конце которого я слышу:
[ну я там рефлексировала, как всегда.. не важно]
- я тебе даже больше скажу, бабёнка - даже, как проститутка, ты абсолютно неважная.
я уже практически в истерике, как... (как!? я даже, как проститутка уже неважная? ну в принципе - да - я ж уже старенькая.. и все такое), как вдруг залетает в мой кабинет наш общий с мужем сын... дзерзкий подросток - как я его называю... прыгает там по всем стенам-потолкам и все такое и одновременно говорит:
- мам, ну это ж правда. ты ж не проститутка

х 🤔
а вот уже не знаю...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930