Знайсці
15.02.2024 / 20:05РусŁacБел

Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

15 лютага студзеня праваабаронцы прызналі палітвязнямі 7 чалавек. Агульная колькасць людзей, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца палітвязнямі, складае 1420 чалавек.

Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Ірына Такарчук, Яўген Глушкоў, Таццяна Сцепа, Наталля Ладуцька, Дзіяна Стульба, Аляксей Швяцоў, Аляксандр Варонін.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Спіс усіх палітвязняў Беларусі — тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1420 чалавек. Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

«Застольныя размовы Гітлера» цяпер «экстрэмісцкія» матэрыялы

У Слоніме затрымалі актывіста Алеся Масюка

74-гадоваму пенсіянеру прызначылі 15 сутак арышту за лайкі ў «Аднакласніках» пад пастамі пра Ціханоўскую

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031