Знайсці
19.02.2024 / 08:3513РусŁacБел

Мінздароўя хоча зраўнаваць у цэнах дзяржустановы і прыватныя медцэнтры

Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у эфіры АНТ выказаўся пра разрыў у цэнах паміж платнымі паслугамі ў дзяржаўных паліклініках і прыватных цэнтрах.

Скрыншот відэа АНТ

«Стаіць задача вырашыць праблему. Гэта значыць разбежка цаны па ўсіх кампанентах дапамогі. Пачынаючы ад стаматалогіі і заканчваючы УГД, іншымі маніпуляцыямі, тымі ж кансультацыямі.

Кансультацыя спецыяліста ў арганізацыі аховы здароўя можа пачынацца ад 15 рублёў. Але чамусьці ў прыватных кампаніях яна пачынаецца ад 50 рублёў», — кажа міністр.

«У большасці сваёй гэта спецыялісты, якія, не атрымаўшы нейкіх дадатковых ведаў, проста пераходзяць у прыватную сістэму, аказваюць абсалютна тую ж паслугу. Тут, калі структуру ўзяць цаны, прафесійна не будзе ніякіх адрозненняў.

Мы павінны быць роўныя перад законам, перад умовамі і ва ўмовах, у якіх мы працуем. Тады, напэўна, і цэны будуць блізкія адна да адной, і сацыяльная нагрузка, і адказнасць нашых прыватных партнёраў будзе крыху іншай», — дадаў А. Хаджаеў.

Яшчэ адно пытанне — чэргі на пратэзаванне суставаў. Міністр расказаў, наколькі ўдалося іх скараціць.

«Па тазасцегнавых суставах у нас існуе чарга — 11 779 чалавек. Па каленных суставах у нас чарга — 14 058 чалавек. Па тазасцегнавых суставах з 23 мая 2023 года чарга скарацілася на 17%. Па каленных суставах на тую ж дату чарга скарацілася на 10%.

Калі глядзець на абсалютныя лічбы, то гэта мала. Калі ж мы паглядзім на комплекс тых мерапрыемстваў, якія былі выкананы, то гэта значная праца. І на сённяшні дзень больш за 200 спецыялістаў ужо могуць гэта рабіць. І яшчэ на 2024 год 81 спецыяліст будзе гэта рабіць. Гэтая праблема сістэматычна вырашаецца. І яна будзе вырашана. Важным момантам з'яўляецца пастаноўка правільнага дыягназу і той ступені, калі неабходна ставіць пратэз. Гэта значыць, мы павінны распачаць максімум намаганняў па медыкаментозным суправаджэнні, пачатку захворвання, па інструментальным суправаджэнні. Каб маніпуляцыя з артраскопам была даступная ў значнай колькасці раённых бальніц і спецыялісты маглі яе рабіць. Мы ўзаемадзейнічаем з кампаніяй «Палітэхнік», якая сумесна з кітайскай кампаніяй «Вегаё» паставіць на рынак Беларусі 4000 пратэзаў, 2000 пратэзаў каленных і інструментарый для іх устаноўкі».

У канцы студзеня Хаджаеў казаў пра тое, што неабходна надаць асаблівую ўвагу цэнам на лекі і медпаслугі. Што змянілася за гэты час?

«Больш за 70% упакаваных таблетак, розных формаў лекавых прэпаратаў беларускай вытворчасці ва ўстановах аховы здароўя, 90% выкарыстоўваецца беларускія лекі. Мы на сёння працуем над тым, каб гэты асартымент з'яўляўся яшчэ большым. Па цэнах беларускія прэпараты па розных напрамках ад 1,5 да 6 разоў таннейшыя, чым імпартныя аналагі», — расказаў міністр.

Чытайце таксама:

Новы міністр здароўя даў першае заданне

Што вядома пра новага міністра аховы здароўя Аляксандра Хаджаева?

Мінздароўя адрэагавала на сітуацыю з немаўлём, якое загінула падчас родаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
0
Яуген/адказаць/
20.02.2024
Nemo,Если у тебя извини деньги из ж--ы сыплются то у большенства белорусов с этим напряг. И если уравняют то врачи из гос.поликлиник не будут бегать туда-сюда и очереди в поликлинниах будут меньше.
0
Влад/адказаць/
21.02.2024
Канстытуцыя,  не!
0
Влад/адказаць/
21.02.2024
Ахти, не "уже нет" а ДАВНО НЕТ! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930