Знайсці
19.02.2024 / 19:003РусŁacБел

У продажы з'явіўся абноўлены Geely Emgrand. Што апроч цаны змянілася ў самай папулярнай мадэлі беларуска-кітайскай вытворчасці

І ці можна набыць машыну, не чакаючы некалькі месяцаў у чарзе.

Абноўленая Geely Emgrand. Фота: geely.by

Што змянілася?

У салоны дылераў Geely паступілі абноўленыя Emgrand — самы танны аўтамабіль у лінейцы беларуска-кітайскага вытворцы.

Знешнія змены не значныя: рашотка радыятара стала матавай, храмаваныя молдынгі ўздоўж аконнай лініі — чорнымі. З'явілася кнопка адкрыцця багажніка.

У салоне — абноўлены мультымедыйны дысплэй дыяганаллю 12,3 цалі.

Куды больш значныя змены адбыліся пад капотам. Новы матор мае магутнасць 122 к.с замест 103 к.с у дарэстайлінгавай версіі. У версіях з АКПП, на замену варыятару, прыйшла класічная АКПП.

Што па чым?

Пасля абнаўлення паміж базавай версіяй Standart і топавай Flagship з'явілася камплектацыя Comfort, якая ідзе ў камплекце з АКПП. Каштуе яна ад 62 400 рублёў (каля $19 250). Але «камфортнай» версію Comfort назваць складана. У аўтамабіля коштам амаль 20 тысяч даляраў няма такой банальнай функцыі, як круіз-кантроль. Яна з'яўляецца толькі ў самай дарагой камплектацыі — Flagship.

Разам з больш магутным маторам і касметычнымі зменамі ў знешнім выглядзе прыйшлі новыя цэны. 

Пасля рэстайлінгу, аўтамабіль у базавай камплектацыі падаражэў на 8 400 рублёў (каля $2600), а ў топавай адразу на 10 900 рублёў (каля $3350). 

Верхні радок — старыя цэны. Ніжні — цэны на абноўленую мадэль. Фота: скрыншот з сайта geely.by

Такім чынам, самая танная машына з мадэльнага шэрагу Geely прадстаўленага ў Беларусі цяпер каштуе ад 57 600 рублёў (каля $17 800), а ў топавай камплектацыі ад 56 900 рублёў (каля $21 000).

Мадэль абноўленая, а чэргі старыя?

У Мінску можна адшукаць у наяўнасці некалькі машын у топавай камплектацыі (цэны ад 56 900 рублёў), але выбар па колерах усё адно абмежаваны.

У Гомелі, напрыклад, Geely Emgrand у наяўнасці няма зусім. Чакаць аўтамабіль давядзецца 2-3 месяцы. Аналагічная сітуацыя і ў іншых рэгіёнах краіны. Цяпер аўтамабілі купляюць у асноўным тыя, хто стаў у чаргу яшчэ восенню мінулага года.

Аднак, рост цэн на 2600—3350 даляраў можа прымусіць частку людзей з ліста чакання адмовіцца ад пакупкі аўто. Такім чынам, час чакання можа крыху скараціцца. 

Як і раней, праблем з наяўнасцю няма толькі ў выпадку з больш дарагімі мадэлямі. А вось у ахвотных набыць Emgrand, X50 або Аtlas Pro прыйсці ў салон і адразу з'ехаць на новым аўто не атрымаецца.

Чытайце таксама:

У Беларусі прадаюць новыя мінівэны «Лада». Але вам наўрад ці захочацца плаціць за іх амаль 30 тысяч даляраў

У Беларусь прывезлі на продаж рэдкую Geely за 13 000 даляраў. Вось як яна выглядае

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
Лапоть/адказаць/
19.02.2024
Достойное ведро для сжигания денех.
19.02.2024
Как за жыгуолми очередь :)))
1
Запрагай коней /адказаць/
29.02.2024
За "самага таннага" кітайца просяць каля 20 тысяч долараў? Нешта з гэтым светам не так...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930