Знайсці
19.02.2024 / 18:1031РусŁacБел

У Іспаніі забілі пілота, які перагнаў ва Украіну расійскі верталёт

У Максіма Кузьмінава нібыта стрэлілі 12 разоў, а пасля пераехалі на машыне.

Па папярэдніх звестках, Максіма Кузьмінава расстралялі — у целе ягоным аказалася не менш за пяць куль. Яго знайшлі на падземнай паркоўцы ў муніцыпалітэце Вільяхаёса.

Спачатку валенсійскае выданне ABC паведаміла пра смерць 33-гадовага ўкраінца, не называючы яго імя.

Праз некалькі дзён сайт Il-corrispondente напісаў, што гаворка вядзецца менавіта пра Максіма Кузьмінава. Ніякіх доказаў няма, журналісты напісалі артыкул з фармулёўкамі «здраднікі жывуць нядоўга». Адметна, што само гэта СМІ італьянскае.

Кузьмінаву 28 гадоў, але яму маглі выдаць і дакументы з іншым годам нараджэння.

Расійскі блогер Fighterbomber адзначыў, што гэта ўжо трэцяе забойства Кузьмінава за апошні час. Ён дапускае, што гісторыя можа быць аперацыяй па прыкрыцці.

Аднак неўзабаве прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў у каментары «РБК Украіна» пацвердзіў інфармацыю пра гібель Кузьмінава: «Можам пацвердзіць факт смерці».

Перагон расійскага верталёта Мі-8 ва Украіну адбыўся ў жніўні мінулага года. Пазней яго пацвердзіла вайсковая выведка Украіны. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыла Буданаў казаў, што двое членаў экіпажа, якія былі не ў курсе таго, што адбываецца, былі забітыя пры спробе збегчы.

Мінабароны Расіі паведаміла аб знікненні без вестак экіпажа Мі-8. RT са спасылкай на СК паведамляла, што ФСБ завяло крымінальную справу супраць лётчыка Кузьмінава.

Пасля таго праходзіла інфармацыя, што расійскія спецслужбы нібыта атрымалі загад аб ліквідацыі Кузьмінава. А абвінавачанні ў здрадзе з боку расійскіх афіцыйных асобаў лічыцца вельмі небяспечным. Здраднікамі Уладзімір Пуцін, у прыватнасці, называў былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля, які быў разам з дачкой атручаны «навічком» у Вялікабрытаніі. Такую ж характарыстыку атрымаў заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, які загінуў у загадкавай авіякатастрофе праз два месяцы пасля ўчыненага ім бунту.

Чытайце таксама:

ГРУ атрымала загад на ліквідацыю расійскага лётчыка, які перагнаў верталёт ва Украіну — «Расія 1»

Расійскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў

«У нас лётчыкі лётаюць без зброі». Расійскі пілот распавёў, як пераганяў ва Украіну Мі-8 і ўгаворваў экіпаж здацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
6
Сумна
16
Абуральна
60
0
Які жах!/адказаць/
21.02.2024
Справедливость, кацапскіх нацыкаў кожны гатовы проста так забіць, а тут яшчэ і грошы даюць. 16 тыс. дохлай русні толькі пад Аўдзееўкай, а так больш за 300 тыс.
25.02.2024
Ботокс интереснее , круты камент:) шкада, што так позна прачытаў яго, бо дакладна падняў настрой
13.03.2024
Гэта сайт гэбнi на iтал. мове, навошта распаусюджваць фэйкi?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930