Знайсці
20.02.2024 / 09:422РусŁacБел

«Сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі горшая за часы ваеннага становішча ў Польшчы» — Сікорскі

Кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі падчас сустрэчы з еўрапейскімі калегамі ўзняў тэму рэпрэсій у Беларусі і параўнаў іх з вайсковым падаўленнем «Салідарнасці» ў Польшчы больш за 40 гадоў таму. На думку палітыка, у Беларусі сітуацыя горшая.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаўся наконт Беларусі падчас афіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ў Бруселі, перадае польскае агенцтва PAP.

«У Беларусі, як і ў Расіі, у хуткім часе таксама маюць адбыцца фэйкавыя прэзідэнцкія выбары. Усе мы памятаем, чым скончыліся папярэднія выбары — хваля рэпрэсій дагэтуль не слабее. У суадносінах да колькасці насельніцтва гэта горш, чым было ў нас падчас ваеннага становішча. 

Нагадаю, што сёння ў Беларусі і Расіі разам больш палітвязняў, чым было пры Леанідзе Брэжневе ў СССР», — адзначыў Сікорскі.

Акрамя гэтага кіраўнік МЗС Польшчы закрануў тэму нядаўняга забойства Аляксея Навальнага ў расійскай калоніі і падкрэсліў, што новыя санкцыі за смерць апазіцыянера павінны быць уведзены неадкладна.

Вайсковае становішча ў Польшчы (1981-1983) уводзілася тагачаснай камуністычнай уладай краіны для падаўлення масавых пратэстаў і забастовак незалежнага рабочага руху «Салідарнасць». Па розных ацэнках, за годы становішча было забіта ад некалькіх дзясяткаў да сотні чалавек, каля 10 тысяч чалавек былі арыштаваныя.

Па інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», з пачатку выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі ўжо вядома пра больш за 4 500 асуджаных і, як мінімум, 5 736 фігурантаў (у тым ліку падазраваных, абвінавачаных або ўжо асуджаных) палітычна матываваных крымінальных спраў. Больш за 10 чалавек былі забітыя (4 з іх памерлі за кратамі).

Паводле ААН, толькі за першыя 5 дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года былі арыштаваны каля 13 500 чалавек, у тым ліку 700 дзяцей.

Чытайце таксама:

«Трэба выцягнуць сюды адміністратараў, якія за мяжой знаходзяцца». Як ГУБАЗіК праводзіць гутаркі з арыштаванымі

«Я больш не хачу займацца палітыкай». Па інтэрнэце гуляе фэйкавы зварот Ціханоўскага

Ці можа смерць Навальнага падштурхнуць расейцаў да барацьбы за свабоду? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
13
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
5
label.reaction.anger
1
7
Сіся з Корсікі/адказаць/
20.02.2024
Помніцца, як Сікорскі з літоўскай Даляй навыперадкі ўтаймовывалі рускага фашыста лукашэнку стаць чалавекам і павярнуцца да Еўропы. А ён ім паказаў кукіш.
1
Не прайшло і 4 гады/адказаць/
20.02.2024
Цікава, а што па-за канстатацыяй?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930