Знайсці
21.02.2024 / 13:335РусŁacБел

«Свае 50-60% нацэнкі ўсё адно атрымліваем». Як пастаўшчыкі навучыліся не губляць прыбытак ва ўмовах жорсткага рэгулявання цэн

Ужо другі год улады намагаюцца штучна рэгуляваць цэны. З аднаго боку, гэта стрымлівае інфляцыю, а з іншага ўскладняе жыццё бізнэсу. Як высветлілася, бізнэс, прынамсі часткова, знайшоў шлях, як абыходзіць абмежаванні і не губляць прыбытак.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Каб не губляць прыбытак, некаторыя пастаўшчыкі прыдумалі не надта мудрагелістую, але цалкам дзейную схему.

Вось як яна выглядае. Замежны пастаўшчык тавараў выстаўляе інвойс за партыю тавару на 50 тысяч даляраў. Частка гэтай сумы аплачваецца адразу, напрыклад, 40 тысяч, а яшчэ 10 згодна з дамовай аплачваюцца пазней.

Але па факце гэтыя 10 тысяч беларускі імпарцёр замежнаму пастаўшчыку ніколі не пералічвае. Пасля пастаўкі тавару ў Беларусь ён выстаўляе інвойс замежнай кампаніі, нібыта на гэтую суму былі аказаныя маркетынгавыя паслугі.

І паколькі беларуская юрыдычная асоба павінна замежнай 10 тысяч за тавар, а замежная беларускай за паслугі — робіцца ўзаемаразлік.

Дзякуючы падобным маніпуляцыям, беларускі пастаўшчык мае магчымасць рабіць нацэнку на тавары з улікам поўнай цаны (50 тысяч), а не фактычна аплачанай (40 тысяч).

Такім чынам беларускі імпарцёр не толькі атрымлівае магчымасць дадаваць гандлёвую нацэнку на больш высокую суму, але і атрымаць тыя 10 тысяч ад пакупніка тавара ў Беларусі.

Як растлумачылі «Нашай Ніве» людзі, знаёмыя з сітуацыяй, падобны схематоз дазваляе трымацца імпарцёрам на плаву і па факце рабіць нацэнку ў памеры 50-60%, а не, напрыклад, максімум у 30%, як дыктуе 713-я пастанова на асобныя тавары.

Гандлёвыя сеткі, па іх словах, таксама атрымліваюць з гэтага свае дывідэнды, атрымліваючы свой працэнт ад імпарцёра, які дзякуючы загранічнаму пастаўшчыку можа абысці абмежаванні.

Чаму бізнэс ідзе на хітрыкі?

Пастанова Саўміна № 713 ад 19 кастрычніка 2022 года рэгулюе максімальныя гандлёвыя надбаўкі на асноўныя групы тавараў. Абмежаванні распаўсюджваюцца на імпарцёраў, аптавікоў, гандлёвыя сеткі і дробных гандляроў. Максімальныя надбаўкі імпарцёраў для харчовых тавараў вызначаныя ў дыяпазоне ад 15 да 40%, для нехарчовых — у дыяпазоне ад 15 да 60%. Гандлёвым сеткам (з улікам аптовай надбаўкі) дазволена накручваць ад 15 да 40% на харчовыя тавары і ад 15 да 55% на нехарчовыя. 

Адным з наступстваў жорсткага рэгулявання цэн эканамісты называюць падзенне чыстага прыбытку на 8,1% пры росце выручкі на 11,9%. Таксама гэта негатыўна адбіваецца на асартыменце тавараў, бо бізнэсу часам прасцей адмовіцца ад некаторых пазіцый у асартыменце, чым прадаваць іх па новых правілах. 

Падрабязней аб плюсах і мінусах пастановы можна прачытаць тут.

Чытайце таксама:

За чатыры паездкі ў Польшчу можа атрымацца нармальная беларуская зарплата. Колькі зарабляюць беларускія чаўнакі

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Да чаго можа прывесці закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
7
1
Дарадца/адказаць/
21.02.2024
Ст. 225 УК РБ, до 3-х лет. В СИЗО будете рассказывать про "взаимозачет" со ссылкой на специалистов НН.
1
Питон/адказаць/
21.02.2024
это те кто ныли в ковидные времена о помощи из бюджета? во хитразачосанные!
21.02.2024
текст для дураков от безграмотных....
а НДС с 10000?  а таможенные пошлины ????? 
а тот же налог на прибыль с более высокой цены???
ну ну... из 10 тыщ хорошо если 2-3 останется... Покупатель заплатит за всё... Кому? Понятно что государству.....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930