Знайсці
20.02.2024 / 17:466РусŁacБел

У Мінску бяруцца за маштабную замену адрасных таблічак на дамах

У Мінску на жылых дамах заменяць больш за 10 000 адрасных таблічак. Гэта анансавана ў тэлеграм-канале Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

Усяго плануецца абнавіць аншлагі на 5453 дамах. На новых таблічках будзе намаляваны лагатып раёна, пазначаны назва вуліцы на беларускай мове і нумар дома. Макеты ўзгодненыя з упраўленнямі архітэктуры і будаўніцтва адміністрацый сталічных раёнаў.

Работы праводзяць КУП ЖКГ раёнаў у жыллёвым фондзе, які яны абслугоўваюць. Замяніць таблічкі плануюць у трохгадовы перыяд згодна з зацверджанымі графікамі.

Устаноўка аншлагаў на жылыя дамы, як растлумачылі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы, спрыяе аператыўнасці працы розных аварыйных службаў горада, камунальнікаў, хуткай медыцынскай дапамогі, пажарнай службы і іншых.

Чытайце таксама:

Колькі плацяць за камуналку «дармаеды»? Беларуска шакавала жыроўкай за студзень

Камуналку ў гэтым годзе павысяць у два этапы

ЖКГ-драма ў сям’і рыбака: шчупакі «памыліся» на 40 кубоў вады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2
3
Chvalujusia/адказаць/
20.02.2024
Ci ŭzhadnili z bondaravaj?
0
Рас пил/адказаць/
20.02.2024
Ждем появление новых коттеджей в Дроздах на миллионы долларов.
21.02.2024
ну хоць мову пакінулі...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930