Знайсці
20.02.2024 / 20:1721РусŁacБел

Пасынак Сырскага адрэагаваў з Аўстраліі: «Слава Расіі!»

Пасынак галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Іван Сырскі запісаў відэа ў расійскім консульстве ў Сіднеі.

Іван Сырскі. Скрын відэа: kp.ru

Сямейнае жыццё галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Аляксандра Сырскага дае шмат новых сюжэтаў для расійскіх медыя.

Цяпер у кадры з'явіўся пасынак Сырскага — Іван. Што гэта за хлопец і як ён звязаны новым кіраўніком УСУ? Былая жонка Сырскага з'ехала ў Аўстралію разам з іх сумесным сынам Антонам, а таксама з Іванам — сваім сынам ад першага шлюбу.

Таму ў Івана Сырскага ад кіраўніка УСУ толькі прозвішча, ніякага кроўнага сваяцтва няма.

Хлопец з'явіўся ў расійскім консульстве ў Сіднеі і заявіў аб падтрымцы Расіі.

На відэа Іван у футболцы з літарай Z знаходзіцца ў атачэнні казакаў на фоне сцяга «Саюза казакаў-воінаў Расіі і Замежжа». Казакі абяцаюць яму падтрымку і абарону.

На відэа Івана просяць сказаць некалькі словаў. Але ён абмяжоўваецца выказваннем аб тым, што «здраднікі прысутнічаюць усюды, проста трэба лепш фільтраваць». У далейшым ён такі ж нешматслоўны. На просьбу пракаментаваць узяцце Аўдзееўкі мужчына гаворыць «Слава Расіі».

У канцы роліка на пытанне, ці будзе браць расійскае грамадзянства, Іван Сырскі адказвае, што плануе.

Чытайце яшчэ:

Бацькі новага кіраўніка УСУ Сырскага жывуць у Расіі

Што вядома пра Сырскага, які замяніў генерала Залужнага 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
75
Ха-ха
34
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
44
0
Влад/адказаць/
21.02.2024
Больше на геев похожи чем на казаков!
0
Ёнжагоша/адказаць/
21.02.2024
Па мове жэстаў, твару і вачах бачна, што яго падлавілі на аперацыі кшталту той, якую правялі вучні Трэнера над Вялікім Дэйвам у "Джэнтэльменах". 
0
ЯНКА/адказаць/
21.02.2024
Суповой пакетик, дзякуй за адказ. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930